Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства
Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства ад Хараўской СШ
—https://www.instagram.com/reel/CxKr0kOMSG3/?igshid=M2MyMzgzODVlNw
Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства ад Хараўской СШ
—https://www.instagram.com/reel/CxKr0kOMSG3/?igshid=M2MyMzgzODVlNw
Наша ўстанова адукацыі не магла ігнараваць свята піянерскай арганізацыі. 13 верасня ва ўстанове быў праведзены піянерскі збор з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
20 мая ўпершыню прайшоў фінал раённага конкурсу на лепшую піянерскую дружыну «Мы выбіраем БРПА». Сёння нашы акцябраты і піянеры разам са старэйшым важатым Фядотавай Аляксандрай Аляксандраўнай годна прадставілі дружыну і павезлі дадому пераходны кубак «Правафлангавая піянерская дружына Пружанскага раёна». Акцябраты і піянеры ўсёй дружынай як заўсёды актыўна правялі гэты навучальны год, прынялі ўдзел і атрымалі перамогі ў многіх конкурсах БРПА… і яшчэ раз даказалі, што лепшая дружына Пружанскага раёна-дружына імя П.І.Клімука.
19 мая ў піянерскай дружыне імя П.І. Клімука прайшло традыцыйнае вялікае піянерскае свята, прысвечанае Дню піянерскай дружбы. На свяце прагучалі словы віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны, сакратара п/а ГА «БРСМ» Жур Ангеліны, старшыні Савета дружыны Губарык Ганны. Лепшыя акцябраты і піянеры былі ўзнагароджаны дыпломамі. Галоўнай падзеяй стаў урачысты прыём у піянеры акцябрат 4 класа. У канцы свята рысёнак Вогнік пажадаў усім: «Яркага лета» і ўручыў невялікія падарункі.
Каманда школы (Давідзенка Вадзім, Скобля Максім, Баландзіна Міраслава,вучні 10 класа; Кавальскі Уладзіслаў, Ліпіч Вераніка, Мірзаеў Рустам, Марчык Мікіта, вучні 9 класа; Крохмаль Максім, Салагуб Алёна, вучні 8 класа; Крывашэева Наталля, вучаніца 7 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».
Піянеры школы (Саўчук Яўгеній, вучань 8 класа; Губарык Ганна, Чуеў Данііл, Аліфірук Уладзіслаў, Ліштван Лізавета, вучні 7 класа; Усік Іван, Андрусевіч Мацвей, Цямчык Улляна, Ліпіч Вераніка, Кучын Міхаіл, вучні 5 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».
9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».
5 мая з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, у класах прайшлі адзіныя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы». Вучні больш даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шмат разважалі над адной з галоўных каштоўнасцей на зямлі — над мірам.
Сёння піянеры дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы піянерскі атрад. Атрад «Каманда» падрыхтавалі прэзентацыю-візітку і агітбрыгаду.
24 красавіка акцябраты школы прынялі ўдзел у раённым этапе гульні «Зарнічка-2023».