Экскурсія ў зал Перамогі

18 лістапада для вучняў 2-3 класаў была арганізавана экскурсія ў зал Перамогі і на выставу «Па матэрыялах рассследавання фактаў генацыду беларускага народа» у ДУ “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Экскурсію для навучэнцаў праводзілі студэнты старэйшых курсаў. Дзеці змаглі дакрануцца да некаторых экспанатаў экспазіцыі, слухалі вельмі ўважліва пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дарозе да Пружанская палаца культуры зайшлі ў сквер імя Гудзімава, дзе знаходзяцца экспанаты ваеннай тэхнікі. Пружанскі палац культуры  майстар-клас па саломапляценню. Час прайшоў хутка і цікава.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў зал Перамогі

Аперацыя «Флікер — твой надзейны сябар»

Члены ГА «БРПА» правялі аперацыю «Флікер — твой надзейны сябар». За кожным дарожна-транспартным здарэннем заўсёды стаіць некалькі фактараў. Сярод іх і хуткасць руху аўтамабіля, і стан праезнай часткі, і ўмовы надвор’я. У выпадку аварый з удзелам пешаходаў у гэту групу можна ўключыць і іх бачнасць на дарозе. У цёмны час сутак гэты фактар часта мае рашаючае значэнне.
Дзейсным спосабам абароны пешаходаў на дарозе з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных святлоадбівальных элементаў на адзенні. Святлоадбівальнікі, ці флікеры — спецыяльныя ўстройствы, якія ярка свецяцца ў цёмны час сутак у святле фар аўтамабіляў і з’яўляюцца адзіным сродкам, што павялічвае кантраст фігуры чалавека ў параўнанні з навакольным асяроддзем.

Продолжить чтениеАперацыя «Флікер — твой надзейны сябар»

Экскурсія ў г. Мінск

11 лістапада навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі горад Мінск. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. А таксама змаглі прыадчыніць для сябе некаторыя таямніцы стварэння і гісторыі кіно, наведаўшы нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Продолжить чтениеЭкскурсія ў г. Мінск

Восеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты.

Дзень экалагічных канікул прайшоў вельмі насычана. Вучні змаглі наведаць кіналекторый “Што я магу зрабіць для сваёй планеты?”, ставарылі цудоўную газету «Экалагічныя праблемы чалавецтва і шляхі іх вырашэння», малявалі малюнкі «Экалогія і я», а таксама актывісты ГА «БРПА»  працавалі па праекту «Цімураўцы.by» (акцыя «Робім добрыя справы»).

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты.

Восеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі.

31 кастрычніка — Дзень патрыятычных канікул. У гэты дзень былі прапанаваны вучням  віртуальнае падарожжа па МК “Брэсцкая крэпасць-герой”, ваенна-спартыўная гульня “Зарнічка”, вусны часопіс “Маладосць, абпаленая вайной”, акцыя “Абеліск”.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі.

Суботні дзень школьных традыцый і бяспечных паводзін

У рамках шостага школьнага дня ў школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: квэст «Маршрутамі бяспекі», круглы стол «Адказнасць за паводзіны, адказнасць за сваё жыццё», пазнавальная праграма «Я адзін дома». Ганна Губарык прыняла ўдзел ў пасяджэнні дзіцячай палаты Пружанскай раённай арганізацыі ГА «БРПА», а таксама нашы спарцмены прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, дзе Саўчук Яўгеній заваяваў 3 месца па бегу на дыстанцыі 800 метраў. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеСуботні дзень школьных традыцый і бяспечных паводзін

АКЦЯБРАЦКІ КВІЗ

24 кастрычніка сярод акцябрат піянерскай дружыны імя П.І. Клімука прайшоў дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі квіз».

Продолжить чтениеАКЦЯБРАЦКІ КВІЗ

Мы — акцябратамі сталі!

20 кастрычніка піянерская дружына імя П. Клімука папоўнілася. У рады піянерскай арганізацыі ўступілі вучні 2 класа. Разам з піянерамі будучыя акцябраты прайшлі перашкоды па сузор’ях «Радзімы», «Здароўя», «Вясёлыя рабяты», «Сяброўства», дзе даказалі ўсім прысутным аб тым, что яны гатовы быць заўсёды першымі, дапамагаць ва ўсіх справах, ніколі не кінуць адзін аднаго ў бядзе. Закончылася свята ўрачыстым абяцаннем нашых акцябрат.

Продолжить чтениеМы — акцябратамі сталі!

Адзіны ўрок у рамках Тыдня бацькоўскай любові

18 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок у рамках Тыдня бацькоўскай любові,  з мэтай фарміравання ўяўлення пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці як аснову грамадства; выхаванне пачуцця любові і павагі да бацькоў.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок у рамках Тыдня бацькоўскай любові

З 9 кастрычніка па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці

У рамках тыдня Маці ў школе  прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны,  навучэнцы пачатковых класаў і іх мамы прынялі ўдзел у фотаконкурсе «Прафесія маёй мамы», на групе падоўжанага дня дзеці зрабілі для сваіх любімых матуль прыгожыя букеты, а завяршыўся тыдзень святочным канцэртам, дзе гасцямі свята былі нашы самыя дарагія матулі.

Продолжить чтениеЗ 9 кастрычніка па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці