Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй прапанаваў вучням мноства мерапрыемстваў: гадзіна зносін “Навошта чалавеку сям’я”, спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы”, конкурс калажаў “Мая сямья”, а таксама члены ГА «БРПА» прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога фетываля-конкурса “У адзіным рытме”  у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, а члены ГА «БРСМ»  удзельнічалі у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40

21 лютага вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40. Старшыня выбарчага участка Ільяшэвіч Т.А. расказала аб рабоце ўчастка, дакументах для работы і паказала, як выглядаюць кабінкі для галасавання і ўрны для бюлетэняў.

Продолжить чтениеВучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40

Піянерскі збор да Дня юнага героя-антыфашыста

8 лютага піянерская дружына імя П.І. Клімука  ўспаміналі пра сваіх аднагодкаў, якія сталі героямі Вялікай Айчыннай вайны. Юныя героі былі такімі ж падлеткамі: вучыліся, размаўлялі, сябравалі, але ў іх бесклапотнае дзяцінства і юнацтва ўварвалася вайна, і яны ўсталі на абарону сваёй Радзімы. Глыбокае пачуццё патрыятызму не дазволіла ім застацца ў баку, і яны нароўні з дарослымі біліся з ворагам і працавалі, не пакладаючы рук.

Увазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя з партрэтамі і апісаннем подзвігаў юных герояў: Валі Коцік, Зіны Партновай, Марата Казея, Валодзі Дубініна і іншых.

Продолжить чтениеПіянерскі збор да Дня юнага героя-антыфашыста

Зноў у школу!

Вечар сустрэчы заўсёды доўгачаканы і хвалюючы момант для выпускнікоў і настаўнікаў школы. Па традыцыі ў першую суботу лютага Хараўская сярэдняя школа сардэчна сустракае гасцей. Заўсёды душэўна, па-сямейнаму цёпла праходзіць гэтае мерапрыемства. І субота, 3 лютага 2024 года, не стала выключэннем. Школьныя гады — гэта мноства ўспамінаў, сапраўднае сяброўства, першае каханне, новыя веды, добрыя і дрэнныя адзнакі ў дзённіку.

Продолжить чтениеЗноў у школу!

Занальны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз»

27 студзеня 2024 года каманда піянераў» Ой, да ладно!» Хараўской сярэдняй школы прынялі ўдзел у занальным этапе рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз», якая прайшла на базе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці». Каманда піянераў » Ой, да ладно!» стала прызёрам занальнага этапу рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз » і  была ўзнагароджана дыпломам III ступені грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Віншуем  і ганарымся!

Продолжить чтениеЗанальны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз»

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

27 студзеня у школе прайшоў дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Для вучняў і бацьўскай грамадскасці былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы: сямейныя пасядзелкі “Бацькі і дзеці. Калі ўсе дома”, рухомыя гульні з мячом, ралявая гульня “Якой будзе мая сям’я”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Гадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя»

26 студзеня  прайшла гадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя» да міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста  для вучняў школы.

Продолжить чтениеГадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя»

Суботні Дзень прафесійнай арыентацыі і працоўнага выхавання

20 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень прафесійнай арыентацыі і працоўнага выхавання. У гэты дзень прайшоў конкурс рэкламных праектаў «Выбіраем прафесію». Навучэнцы прадставілі такія прафесіі, як швачка, бравист, лекар, настаўнік, зваршчык і іншыя, а таксама прайшлі акцыі «Мая ўтульная школа» і «Працоўны дэсант».

Продолжить чтениеСуботні Дзень прафесійнай арыентацыі і працоўнага выхавання

Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У рамках правядзення Дня прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы прынялі ўдзел у першынстве па шашкам, паўдзельнічалі ў віктарыне «Здаро’е на градцы». У гэты дзень Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» правялі акцыю «Ад усёй душы.» А таксама наведалі заняткі па праграме дадатковай адукацыі ваенна-патрыятычнага профілю»Юны армеец».

Продолжить чтениеСуботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці

8 студзеня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці. Дырэктар школы падзякавала навучэнцаў за падрыхтоўку і правядзенне навагодніх святаў, уручыла дыпломы за інтэлектуальныя і творчыя дасягненні, падвяла вынікі акцыі «Карысныя канікулы», нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці