Суботні дзень піянерскага сяброўства

21 мая ў школе прайшоў Дзень піянерскага сяброўства, прымеркаваны да 100-годдзя з дня ўтварэння піянерскай арганізацыі. Таксама сёння акцябраты школы былі прыняты ў піянеры на раённым фестывалі «100 ПІЯНЕРСКІХ ГАДОЎ», а піянеры школы выступілі на сцэне Палаца Культуры з творчымі нумарамі.

Продолжить чтениеСуботні дзень піянерскага сяброўства

Удзел у рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства»

Каманда «Ой, да ладно» піянерскай дружыны імя П.І.Клімука (кіраўнік А.А.Фядотава) прыняла ўдзел у рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства», прысвечаным 100-годдзю піянерскага руху. Фестываль прайшоў 19 мая ў НВЦ «БелЭкспа». Тэрыторыя дзяцінства», дэвіз якога «Будучыня пачынаецца тут» – першая ў сваім родзе маштабная падзея для дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. На галоўнай фестывальнай сцэне выступілі хэдлайнеры беларускай эстрады, найлепшыя дзіцячыя калектывы.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства»

Вялікае піянерскае свята

З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіць тыдзень «Піянерыі-100!», які прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння піянерскай арганізацыі. Тыдзень пачаўся з вялікага піянерскага свята, на якім самым актыўным піянерам і акцябратам школы дырэктар установы адукацыі Сідарук Н.М. урычыла дыпломы. Пасля здачы рапартоў прайшла невялікая канцэртная праграма, дзе выступілі акцябраты, пераможца раённага этапа конкурсу «Піянер года-2022» з групай падтрымкі. Пасля акцябрат і піянераў чакала Акадэмія дваровых гульняў. Завяршылася свята агульным танцам «Тэрыторыя дзяцінства». Старт мерапрыемствам, прысвечаным 100-годдзю піянерыі дадзены яскрава, а значыць і ўвесь тыдзень пройдзе менавіта так.

Продолжить чтениеВялікае піянерскае свята

З 2 мая па 9 мая ў школе праходзіў тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі — свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень,але яшчэ і Дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. З 2 па 9 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў традыцыйны тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі». Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Салдацкая хусцінка” і новых 11 хусцінак дабавілася на «Палатно Перамогі». Таксама прайшлі конкурс газет “Піянеры-героі”, гадзіна памяці, прысвечаная Герою СССР З.Тусналобавай і камандзіру ЧА І.Марчанка, экскурсія ў школьны музей “Становіцца гісторыяй вайна…”… Завяршыўся тыдзень мітынгам да Дня Перамогі, які праходзіў каля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Харава.

Продолжить чтениеЗ 2 мая па 9 мая ў школе праходзіў тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Урачысты мітынг да Дня Перамогі

Усенароднае свята 9 Мая стала сімвалам мужнасці і гераізму, вялікага патрыятызму салдат, якія цаною жыцця адстаялі свабоду. Гэта радасны і шчаслівы дзень для цяперашніх і будучых пакаленняў, для якіх дзяды і прадзеды заваёўвалі права на мірнае жыццё. 9 мая вучні і педагогі школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу да Дня Перамогі. Піянеры і акцябраты школы выступілі з рэпрызай «Няхай заўсёды будзе мір на свеце!».

Продолжить чтениеУрачысты мітынг да Дня Перамогі

Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Шмат гадоў прайшло з таго незабыўнага дня, калі змоўклі апошнія залпы бітваў, калі ў Берліне была пастаўлена пераможная кропка кровапралітнай вайны, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Вайна і песня, што можа быць супольнага? Здавалася б, нягоды і пакуты ваеннага часу не пакідаюць месца для песень. І, тым не менш, песня заўсёды суправаджала салдата! 6 мая ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу». На фестывалі гучалі не толькі песні ваенных гадоў, але і песні, якія былі напісаны ў мірны час.

Продолжить чтениеФестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Палескія рабінзоны.Красавік. «Беражы сваю планету, бо іншай на свеце няма!»

Перадапошні месяц заданняў для акцябрат ад Рабінзона быў звязаны з экалогіяй. Акцябраты малявалі экалагічныя знакі, абмяркоўвалі мудрыя думкі аб прыродзе, шукалі жывёл сярод слоў і вырашалі скаргі лясных звяроў. Апошнім заданнем стаў відэазварот «Беражы сваю планету», у якім акцябраты заклікаюць усіх захоўваць і берагчы нашу планету Зямля.

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны.Красавік. «Беражы сваю планету, бо іншай на свеце няма!»

Урок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі

21 красавіка для вучняў 5 — 7 класаў прайшоў урок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі. Урок прайшоў па наступных тэматычных блоках «Пачатак вайны», «Акупацыя», «Партызанскі рух і падпольная барацьба», «Вызваленне». Падчас урока вучні пазнаёміліся з работай інтэрактыўнай пляцоўкі «ПАТРЫЁТ.BY». Перад прысутнымі выступіла старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга. У якасці эпіграфа да ўрока абраныя словы Васіля Быкава: «Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулай вайне ёсць найлепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі».

Продолжить чтениеУрок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі