Гадзіна духоўнасці «Праваслаўе — шлях да выратавання»
4 снежня для вучняў 9 — 11 класаў прайшла гадзіна духоўнасці «Праваслаўе — шлях да выратавання» з наведваннем праваслаўнага храма ў аг.Харава «Спорительница хлебов».
4 снежня для вучняў 9 — 11 класаў прайшла гадзіна духоўнасці «Праваслаўе — шлях да выратавання» з наведваннем праваслаўнага храма ў аг.Харава «Спорительница хлебов».
У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу на працягу лістапада-снежня праходзілі наступныя мерапрыемствы па тэме: класныя гадзіны “Гаворым пра ВІЧ”, спартландыя “Небяспека –СНІД”, творчы конкурс малюнка, плаката па праблеме ВІЧ / СНІД “Небяспека –СНІД”, прайшоў інфармацыйны дзень па прафілактыцы ВІЧ- інфекцыі, фарміраванні адказных адносін да здароўя, талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ, для членаў калектыва, актывісты ГА «БРСМ» распаўсюджвалі інфармацыйна-адукацыйныя памяткі па праблеме ВІЧ / СНІД сярод насельніцтва, вучні нведвалі выставу ў школьнай бібліятэцы “ВІЧ/СНІД – ведай і жыві”, а таксама размяшчалася на сайце ўстановы адукацыі інфармацыя аб мерапрыемствах, праведзеных да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.
Суботні дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для вучняў прайшлі наступныя мерапрыемствы: пазнавальная праграма “Сцежкамі Беларусі”, віктарына «Мая «Беларусь», працавала творчая майстэрня Дзеда Мароза, навучэнцы прынялі ўдзел у біятоне.
1 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю, юныя артысты з нашай школы выступілі на сцэне раённага інклюзіўнага фестывалю ВЫДАТНАЕ ДЗЯЦІНСТВА «Кветкавы карнавал».
Гэты суботні дзень быў прысвечаны сям’і. Сям’я — гэта тое, што з табой заўсёды. У школе прайшла сямейная гасцінная з удзелам бацькоў, дыскусія «Сучасная сям’я», конкурс калажаў «Традыцыі маёй сям’і». Таксама прайшлі спаборніцтвы па валейболу.
Каманда Хараўской школы «Разрад» прыняла ўдзел у турніры «Што? Дзе?Калі?, які праходзіў на базе «Сярэдняя школа №4 г.Пружаны».
У рамках рэалізацыі праекта Школы актыўнага грамадзяніна ў 5 — 7 класах прайшлі класныя гадзіны «Я і сям’я». З мэтай фарміравання правільнага ўяўлення аб сям’і, сямейных каштоўнасцях і сямейных традыцыях, научэнцы гаварылі аб сямейных узаемаадносінах, працягвалі прыказкі адпаведнай тэматыкі, падкрэслівалі што, захоўваючы нашы сямейныя каштоўнасці і традыцыі, мы захоўваем асновы грамадства.
21 лістапада для вучняў 9 — 11 класаў была арганізавана сустрэча з медработнікам Хараўской амбулаторыі Новік А.М., у рамках антытытунёвай акцыі да Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў.