Гадзіна зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае»

21 снежня піянеры школы правялі для акцябрат гадзіну зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае». Актывісты піянерскай дружыны расказалі малодшым сябрам пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах, асаблівую ўвагу звярнуўшы на паводзіны падчас галалёду. А пасля ўручылі кожнаму «карысныя» закладкі з парадамі па бяспецы зімой.

Продолжить чтениеГадзіна зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае»

Удзел у губернатарскай елцы ў рамках акцыі «Нашы дзеці»

20 снежня дэлегацыя вучняў школы наведала тэатралізаванае прадстаўленне ў г.Брэсце ў рамках акцыі «Нашы дзеці», якое сабрала 1,5 тысячы дзетак з усёй Брэсцкай вобласці. Усіх гледачоў павіншаваў з наступленнем навагодніх святаў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. У палацы спорту «Вікторыя» акрамя прадстаўлення было арганізавана шмат забаўляльных пляцовак. І канечне, кожны вярнуўся дадому з салодкім навагоднім падарункам.

Продолжить чтениеУдзел у губернатарскай елцы ў рамках акцыі «Нашы дзеці»

Акцыя «Кармушка для птушкі»

Зіма для птушак – самая цяжкая пара года: шмат птушак гіне ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да нашых дамоў за дапамогай, і мы павінны дапамагчы птушкам перажыць зіму. Піянеры школы правялі акцыю «Кармушка для птушкі» і не толькі падрыхтавалі новенькія кармушкі, але і насыпалі смачнай падкормкі.  Засталося толькі прыносіць крылатым сябрам смачныя пачастункі. Цяпер птушкам будзе прыемна прылятаць на школьны двор, каб паласавацца зярняткамі і не толькі.

Продолжить чтениеАкцыя «Кармушка для птушкі»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма»

На апошнім вучэбным тыдні вучні 5 — 7 класаў правялі ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на класных гадзінах конкурсы малюнкаў «Мая малая радзіма», дзе не толькі памалявалі краявіды роднага краю, але і абмеркавалі гсіторыю ўзнікнення назваў аграгарадкоў «Калядзічы» і «Харава», а таксама паразважалі пра будучыню сваіх родных мясцін.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма»

Елак шмат не бывае!

Да Новага года застаецца ўсё менш і менш дзён, таму самы час рыхтаваць навагоднюю прыгажуню. На працягу тыдня вучні школы прымалі ўдзел у конкурсе навагодніх елак «Парад елак-2022». Старасты класа, як арганізатары конкурсу, сталі членамі журы. Цяпер на падаконніках у школе стаіць шмат розных елак. А пераможцаў конкурсу мы даведаемся на выніковай лінейцы 23 снежня.

Продолжить чтениеЕлак шмат не бывае!

ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР СПЕЦИАЛЬНОСТИ

ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР СПЕЦИАЛЬНОСТИ
Профориентационные тесты для правильного выбора специальности

КУДА ПОЙТИ УЧИТЬСЯ
Профориентационная поддержка учащихся

Продолжить чтениеПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР СПЕЦИАЛЬНОСТИ

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Снежань 2022 г.

22 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, ствараем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Снежань 2022 г.

Экзамены 2023

Экзамены

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Экзамены 2022/2023 учебный год
Продолжить чтениеЭкзамены 2023

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

17 снежня хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі круглы стол “Прафесіі маіх бацькоў”, мультурок “У свеце прафесій” і наведванне выставы “Дзе пачытаць пра прафесіі”, лыжны крос, а таксама вучні пачатковых класаў сабраліся з мамамі на сямейных пасядзелках “Як добра, калі мы разам”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй