Павага. Клопат. Адказнасць.

У рамках мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей у школе прайшоў конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала творчая майстэрня «Паштоўка для бабулі, паштоўка для дзядулі», пасля якой, вучні адправіліся  з акцыяй «Пошта дабрыні» павіншавать бабуль і дзядуль, ветэранаў педагагічнай працы, з днём пажылых людзей і з надыходзячым днём настаўніка.

Продолжить чтениеПавага. Клопат. Адказнасць.

«Любімым настаўнікам прысвячаецца»

Кожны год у першую нядзелю кастрычніка адзначаецца цудоўнае свята – Дзень настаўніка. У  перадсвяточныя дні нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі, арганізоўваюць канцэрты. І наша ўстанова адукацыі не стала выключэннем…З самага ранку вакол была атмасфера свята. Усміхаліся настаўнікі, усміхаліся дзеці, з парога школы настаўнікі атрымлівалі пажаданні ад вучняў, сувеніры, зробленыя рукамі будучых выпускнікоў. Ні адзін дзень быў патрачаны на падрыхтоўку. Праводзіліся сходы, гутаркі з дзецьмі. Потым былі размеркаваны абавязкі. Дублёры замянялі  настаўнікаў-прадметнікаў. Вучні і настаўнікі-дублёры засталіся ў захапленні ад дня самакіравання. Але апошнія крыху і стаміліся, бо праца настаўніка – гэта цяжкая і адказная работа, не кожнаму пад сілу. Таксама для педагогаў быў падрыхаваны святочны канцэрт. У адрас педагогаў гучалі цудоўныя песні, чыталіся прыгожыя вершы, сцэнкі пра настаўніцкую працу. Ніхто з іх не сумняваўся ўжо ў правільнасці свайго выбару: вучыць дзяцей, даваць веды. Бо настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія.

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося 29 верасня  ў Палацы культуры горада Пружаны. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама была  ўзнагароджана настаўнік  нашай установы  Насытка Святлана Уладзіміраўна.

Продолжить чтение«Любімым настаўнікам прысвячаецца»

З 15 верасня па 29 верасня ў школе праходзіла акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны»

У рамках акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны», якая праходзіла на тэрыторыі Пружанскага раёна, у нашай установе адукацыі прайшло шэраг мерапрыемстваў.  Мэта правядзення акцыі — правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на змяненне адносін дзяцей і падлеткаў да здаровага ладу жыцця як да асабістага і грамадскаму прыярытэту, прыцягненне падрастаючага пакалення да агітацыйнай і прафілактычнай дзейнасці.

Продолжить чтениеЗ 15 верасня па 29 верасня ў школе праходзіла акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны»

Справаздача аб расходаванні сродкаў папячыцельскага савета Хараўской сярэдняй школы за ІІІ квартал 2023 года

3 квартал 2023

Продолжить чтениеСправаздача аб расходаванні сродкаў папячыцельскага савета Хараўской сярэдняй школы за ІІІ квартал 2023 года

У школе прайшло пасвячэнне ў першакласнікі  ,,Па дарозе ў краіну ведаў», дзе хлопчыкі ажыццявілі падарожжа на цягніку, які вёз іх па станцыях. Навучэнцы спявалі, чыталі вершы, танцавалі, адгадвалі загадкі, сустракаліся з казачнымі персанажамі, што дазволіла ім лёгка дабрацца да пароля, з дапамогай якога яны патрапілі ў пункт прызначэння — Краіну ведаў. Усе дзеці атрымалі медалі, дыпломы, прызы, а таксама  дырэктар школы пажадала, каб шлях у краіну ведаў быў для першакласнікаў цікавым і незабыўным.

Продолжить чтение

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Верасень 2023 г.

28 верасня старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання па тэме  “Пакарыць спартыўныя вяршыні магчыма” (аб легендах і героях спорта), дзе даведаліся пра дасягненні нашых спарцменаў і паўдзельнічалі ў віктарыне аб дасягненнях спарцменаў.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Верасень 2023 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: круглы стол “Я і мае жыццёвыя каштоўнасці”. Верасень 2023г.

На апошнім вучэбным тыдні вучні 5 — 7 класаў правялі ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на класных гадзінах круглы стол «Я і мае жыццёвыя каштоўнасці», дзе госцем сустрэчы  быў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскі. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні на тэму жыццёвых каштоўнасцей для чалавека.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: круглы стол “Я і мае жыццёвыя каштоўнасці”. Верасень 2023г.

ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ «ПРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ» 10,11 КЛАСЫ

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў (служачых) арганізуецца ў адпаведнасці Кодэксам Рэспублікі Беларусь пра адукацыю і Палажэннем пра бесперапыннае прафесійнае навучанне па прафесіях работнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2011 № 954. Прыкладны пералік прафесій работнікаў (служачых) для прафесійнай падрыхтоўкі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з магчымасцю прысваення разрада па прафесіі размешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (http://ripo.unibel.by / Республиканский портал «Профессиональное образование» — Центр научно-методического обеспечения профессионального образования — Допрофессиональная и профессиональная подготовка школьников — Примерный перечень профессий рабочих (служащих) для профессиональной подготовки школьников).

У 2023/2024 н.г. у рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» ў 10, 11 класе арганізавана навучанне па спецыяльнасці «рабочы зялёнага будаўніцтва»: 10 клас – 4 вучня, 11 клас – 8 вучняў

ПАНЯДЗЕЛАК ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

(10 клас) – 2 г.

настаўнік абслуговай працы

БАРАН І.Ф.

АЎТОРАК Практычныя заняткі

10 клас) – 2 г.

майстар вытворчага  навучання ІМХОВІК Н.А.
ЧАЦВЕР ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

(11 клас) – 2 г.

настаўнік абслуговай працы

БАРАН І.Ф.

ПЯТНІЦА ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

11 КЛАС

майстар вытворчага  навучання ІМХОВІК Н.А.
СУБОТА ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

(11 клас) – 2 г.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

10 КЛАС – 2 г

майстар вытворчага  навучання ІМХОВІК Н.А.

майстар вытворчага  навучання ІМХОВІК Н.А.

Продолжить чтениеВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ «ПРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ» 10,11 КЛАСЫ

Прафілактыка электратраўматызму

  1. Азбука безопасности (электробезопасность в быту)
  2. Об электробезопасности на улице в быту для старшеклассников
  3. Памятка населению об электробезопасности
  4. Памятка о запрете рыбной ловли в охранной зоне ЛЭП
  5. Памятка опасность рыбной ловли в охранной зоне ЛЭП
  6. Памятка охотникам
  7. Памятка по электробезопасности для школьников
  8. Памятка по электробезопасности детям
  9. Памятка по электробезопасности для малых предприятий и организаций
  10. Памятка по электробезопасности для населения
  11. Памятка по электробезопасности для рыбаков
  12. Памятка электробезопасность в быту
  13. Госэнергогазнадзор предупреждает
  14. Памятка по электробезопасности для сельскохозяйственных организаций
  15. Памятка по электробезопасности работникам, обслуживающим электрифицированные машины и механизмы на объектах уборки урожая
Продолжить чтениеПрафілактыка электратраўматызму

Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

Вучні  1 -2 класаў і іх настаўнікі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Члены ГА «БРСМ» расказалі вучням аб  знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»