Заданне 5.1. па тэме «Якасць атмасфернага паветра»: вывучэнне cтупені забруджвання атмасфернага паветра ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»
Суботні дзень здароўя
Другая субота месяца прайшла пад дэвізам «Здароўе кожнага-здароўе нацыі». Пачалася субота з мультурока “У здаровым целе – здаровы дух”, а працягнулася конкурсам малюнкаў “Мой любімы від спорту” і круглым столом “Здароўе кожнага – здароўе нацыі”. Таксама сёння прайшлі спартландыі “Хутчэй! Вышэй!Мацней!”.
Заданне 3.1. па тэме «Водазабеспячэнне»: вывучэнне спажывання вады ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»
У лютым удзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 3.1. па тэме «Водазабеспячэнне». Хлопчыкі і дзяўчынкі правялі вывучэнне спажывання вады ва ўстанове адукацыі, адзначылі месцы спажывання вады і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы.
Вусны часопіс «Агеньчык памяці» да Дня юнага героя-антыфашыста
11 лютага піянеры школы правялі вучны часопіс «Агеньчык памяці». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня юнага героя-антыфашыста. Актыў дружыны не толькі расказаў пра піянераў-герояў , але і правёў майстар-клас па вырабу «Жураўлікаў міру».