Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)

28 кастрычніка старшакласнікі прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання для VIII-IX класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Вучні пазнаёміліся з дасягненнямі аховы здароўя, фармацэўтыкі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя, бо ад здароўя кожнага залежыць здароўе грамадства, нацыі. Наша здароўе — гэта перш за ўсё наш лад жыцця. І менавіта ад нас залежыць ці будзе ў ім месца шкодным звычкам, або перавага будзе аддадзена фізічнай актыўнасці, спорту, рацыянальнаму харчаванню і да т.п. – здароваму ладу жыцця.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)

Цяпер мы — школьнікі!

Увесь верасень першакласнікі вучыліся сядзець за партай, адказваць на ўроках, пасябравалі з многімі вучнямі. Пасля таго, як дзеці вывучылі ўсе правілы вучня, зладзілі свята. На ім першакласнікаў прысвяцілі ў вучні школы. Каб атрымаць медаль першакласніка, трэба было адправіцца ў падарожжа па краіне Ведаў на вясёлым паравозіку і годна прайсці ўсе выпрабаванні гэтага. І дзеці справіліся! Першакласнікі разгадвалі загадкі пра школу, вырашалі жартоўныя матэматычныя задачкі, падбіралі патрэбныя літары да малюначкаў з жывёламі. У перапынках паміж выпрабаваннямі  гулялі ў вясёлыя гульні «Гэта ўсё мае сябры!» і «Гарачую бульбу», танцавалі, спявалі песню «Першаклашкі», выканалі жартоўныя прыпеўкі пра школу. Па заканчэнні  падарожжа дзеці далі абяцанне добра вучыцца, быць паслухмянымі, выконваць парадак, вучыцца сябраваць і дапамагаць аднакласнікам. Увесь мой  клас даў клятву вучня школы і ўрачыстым уручэннем медалёў першакласніка быў прыняты ў вучні.

Продолжить чтениеЦяпер мы — школьнікі!

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Кастрычнік 2021 г.

28 кастрычніка для старшакласнікаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Кастрычнік 2021 г.

Прыём у акцябраты

26 кастрычніка ў школе прайшло свята «Пасвячэнне ў акцябраты», на якім вучні 2 класса праходзілі выпрабаванні ў краіне Няведайкі і знаходзілі правілы акцябрат. Вучні 2 класса справіліся з усімі выпрабаваннямі, якія ім падрыхтавалі Адзінка, Двойкі, Памылка і Клякса. Павіншаваць новых членаў ГА «БРПА» прыйшлі Старшыня савета дружыны Скобля Аліна, якая ўручыла кожнаму акцябронку салодкую паштоўку. Ад імя членаў ГА «БРСМ» выступіла сакратар школы Жур Ангеліна, якая пажадала другакласнікам цікавых прыгод, добрага настрою, сяброўства, прыемных нечаканасцей і падаравала кожнаму карысныя падарункі.

Продолжить чтениеПрыём у акцябраты

Абітурыенту-2022! Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь запрашае

Артыкул 2021-2022

Прэзентацыя і відэаролік

Продолжить чтениеАбітурыенту-2022! Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь запрашае

Цімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух

Вось і адбылася першая сустрэча піянераў 8 класа на конкурсе «Цімураўцы.By», дэвіз якога «З дабром у сэрцы» . На працягу года каманда школы «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» будуць праходзіць навучанне па розных валанцёрскіх напрамках, што дапаможа прыдумаць унікальную праграму да Дня абароны дзяцей і стварыць незабыўны дзень для маленькіх жыхароў нашай Радзімы. На першым занятку піянеры даведаліся пра добраахвотніцтва, якое аб’ядноўвае неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак, пра рух ГА «БРСМ» «Добрае сэрца», а таксама стварылі партрэт сучаснага цімураўца.

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух

Інфармацыяная кампанія «ZOOM-Дзеці ў руху за клімат»

Напярэдадні Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі, які праводзіцца ў свеце з 25 па 29 кастрычніка, ва ўстанове адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»  з 18.10 па 23.10 прайшоў Тыдзень клімату. Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком Драздовай В.А. прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі «ZOOM-Дзеці ў руху За клімат». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як зрабіць штодзённыя падарожжа ў школу, дадому, у госці экалагічнымі, г. зн. бяспечнымі для прыроды і карыснымі для здароўя: праводзілі заняткі на экалагічную тэматыку, бралі інтэрв’ю ў бацькоў, сяброў, настаўнікаў, праводзілі досведы і эксперыменты. Усе атрыманыя вынікі вучні фіксавалі ў сваіх працоўных сшытках.

Продолжить чтениеІнфармацыяная кампанія «ZOOM-Дзеці ў руху за клімат»