Падоўжаны тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў

23 лістапада 2021 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 454, якім падоўжаны тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў.

У сувязі з выданнем Указа выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся або заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 26 сакавіка 2022 г., будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў ад даты заканчэння тэрміну кожнага канкрэтнага дакумента.

Пералік канкрэтных дакументаў і рашэнняў, тэрмін па якіх аўтаматычна падоўжаны, вызначаны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2020 г. № 687 «О документах, срок действия по которым продлевается». Названым рашэннем Урада тэрмін дзеяння падоўжаны па шэрагу найбольш запатрабаваных у насельніцтва дакументаў (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне кіроўцы, даведкі, якія пацвярджаюць юрыдычна значныя факты ў сферы жыллёвых, працоўных праваадносін, архітэктуры, будаўніцтва, і іншыя).

Так, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя скончыўся 20 лістапада 2021 г., то яна будзе сапраўдная яшчэ шэсць месяцаў – па 20 мая 2022 г.

Выданне Указа з’яўляецца адной з мер, што прымаюцца ў краіне ў мэтах мінімізацыі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19. Прадаўжэнне тэрміну дзеяння раней выдадзеных дакументаў дае магчымасць многім грамадзянам звярнуцца ва ўпаўнаважаны орган па замену неабходных дакументаў у зручны для іх час на працягу шасцімесячнага тэрміну.

Продолжить чтениеПадоўжаны тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў

Піянерскі квіз

24 лістапада піянеры школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Піянерскі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Мультылэнд», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «6 фактаў аб…». Час гульні прайшоў весела, хутка, інтэлектуальна і цікава.

Продолжить чтениеПіянерскі квіз

Акцябрацкі квіз

23 лістада акцябраты школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Акцябрацкі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Прырода Беларусі», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «Стужка часу». Квіз для акцябрат праводзіў актыў школьнай піянерскай дружыны і члены ГА «БРСМ». Музычным падарункам для ўсіх стаў танец, у выкананні піянераў школы. Акцябраты весела, дружна і цікава правялі час.

Продолжить чтениеАкцябрацкі квіз

Рэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус. Што я павінен ведаць і умець”

23 лістапада для вучняў 1 — 11 класаў прайшоў рэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус, што я павінен ведаць і умець”, ініцыятарам якога выступіў Дзіцячы ФОНД ААН (ЮНІСЭФ). Вучні разам з настаўнікамі абмеркавалі пяць ключавых ідэй, праглядзелі відэаматэрыялы, а таксама тэарэтычна і практычна адпрацавалі навыкі па мерах прафілактыкі COVID-19. 

Продолжить чтениеРэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус. Што я павінен ведаць і умець”

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2021 г.

25 лістапада для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» (аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2021 г.

Заданне 1.7. па тэме «Біяразнастайнасць»: выраб і размяшчэнне кармушак для птушак, арганізацыя рэгулярных назіранняў у рамках работы праекта «Зялёныя школы»

У лістападзе ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 1.7. па тэме «Біяразнастайнасць» і падрыхтавалі кармушкі для птушак, арганізавалі рэгулярныя назіранні.

Продолжить чтениеЗаданне 1.7. па тэме «Біяразнастайнасць»: выраб і размяшчэнне кармушак для птушак, арганізацыя рэгулярных назіранняў у рамках работы праекта «Зялёныя школы»

З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Продолжить чтениеЗ 22 па 27 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт