Конкурс малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»

Прымаючы пад увагу неабходнасць падтрымкі творчых ініцыятыў падрастаючага пакалення, а таксама педагогаў і выхавальнікаў, якія садзейнічаюць духоўна-маральнаму развіццю асобы дзіцяці, па благаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праводзіцца штогадовы Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», накіраваны на духоўна-маральную асвету дзяцей, на далучэнне юных мастакоў да сусветнай культуры і, перш за ўсё, да праваслаўнай, якая дазваляе выхаваць і захаваць у маладым пакаленні маральныя асновы, любоў да сям’і, дому, сябрам, Айчыне.

Продолжить чтениеКонкурс малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»

Суботні дзень экалогіі

Апошняя субота верасня ў школе прайшла ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз звярнулі ўвагу на праблемы экалогіі на сённяшні дзень. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін “Падарожжа ў краіну Экалогія”, а старэйшылм сабраліся на інтэлектуальнай гульні “Экалагічная мазаіка”.

Продолжить чтениеСуботні дзень экалогіі

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: дыскусія «Правілы шчаслівага чалавека».

У новым 2021/2022 навучальным годзе вучні V-VII класаў працягваюць прымаць удзел у праекце «Школа актыўнага грамадзяніна», які паспяхова рэалізуецца ў VIII-XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 2018/2019 навучальнага года. Ключавая ідэя праекта — паняцце грамадзянскасць прадугледжвае засваенне і рэалізацыю дзіцем сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да сабе самога, сваёй сям’і, калектыву, да роднага краю, Бацькаўшчыны, планеты Зямля. Першая сустрэча ў гэтым годзе — дыскусія «Правілы шчаслівага чалавека» — прайшла ў рамках тэматычнага блока «Я».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: дыскусія «Правілы шчаслівага чалавека».

Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

23 верасня старшакласнікі правялі сустрэчу ў рамках ШАГа па тэме «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны» (аб дасягненнях на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі)». Спачатку пазнаёміліся з тэмай «Адукацыя ў Беларусі: У імя будучыні краіны», а затым паразважалі над пытаннем «Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца». Сустрэча завяршылася праглядам дакументальнага фільма праект тэлеканала АНТ з цыклу «Здабытак Рэспублікі» – «Адукацыя ў Беларусі».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

З 16 па 22 верасня ў школе праходзіў Еўрапескі тыдзень мабільнасці

У рамках тыдня прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Ведай і выконвай. Асвятленне пытанняў уплыву аўтатранспарту на жыццядзейнасць людзей і паветра гарадоў»і конкурс малюнкаў  22 верасня актывісты ГА «БРСМ» правялі акцыю «Дзень без аўтамабіля», а таксама прайшоў фотаконкурс «Я і мой веласіпед». На працягу тыдня працавала кніжная выстава «Беражы навакольнае асяроддзе».

Продолжить чтениеЗ 16 па 22 верасня ў школе праходзіў Еўрапескі тыдзень мабільнасці

22 верасня — акцыя «Дзень без аўтамабіля»

22 верасня ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці члены ГА «БРСМ» правялі акцыю «22 верасня — Дзень без аўтамабіля», а таксама расказалі навучэнцам школы, адкуль і галоўнае для чаго з’явіўся такі дзень.

Продолжить чтение22 верасня — акцыя «Дзень без аўтамабіля»

Акцыя «Дзеці ва ўсім свеце за мір на планеце!»

Міжнародны дзень міру — заснаванае Генеральнай Асамблеяй ААН свята — штогод адзначаюць 21 верасня ў розных краінах свету. Ён заклікае да усталяванню міру на Зямлі і адмовы ад гвалту. Сёння ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Дзень міру дзеля міру на Зямлі», а піянеры правялі для ўсіх акцыю «голуб свету», дзе кожны жадаючы змог размясціць «голуба свету » са сваімі пажаданнямі дарослым і дзецям усёй планеты.

Продолжить чтениеАкцыя «Дзеці ва ўсім свеце за мір на планеце!»