Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Прафсаюз-гарант сацыяльнай абароны»
Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» працягваюць сустрэчы на дыялогавых пляцоўках да Года гістарычнай памяці. Сёння перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі школы Насытка С.У., якая пазнаёміла прысутных з дзейнасцю прафсаюзаў нашай краіны, а таксама адказала на пытанні. Напрыканцы сустрэчы прайшла дзелавая гульня «Я — член прафсаюза».
Лагер «Сонейка». Навіны дня дзіцячай ініцыятыўнасці
Аўторак 15 чэрвеня быў прысвечаны дзіцячай ініцыятыўнасці. Дэвізам дня сталі словы вядомай дзіцячай песні: «Будучыня за намі!». Сёння атрады самастойна спрабавалі правесці спартыўныя спаборніцтвы, акцябрат сабраў на гульнёвай праграме рысёнак Вогнік, а піянеры сустрэліся на гульнёвай праграме «У краіне Піянерыі». Таксама сёння дзеці-трэнеры праводзілі заняткі на творчых пляцоўках у рамках праекта «Роўны навучае роўнага».
Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь — інвестыцыі ў будучыню»
14 чэрвеня ў прышкольным лагеры «Сонейка» прайшла дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь-інвестыцыі ў будучыню». Выхаванцы пазнаёміліся з дзейнасцю дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь, наведалі дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, прыдумалі акцыі, якія змогуць правесці члены ГА «БРПА » і ГА» БРСМ » у лагеры, а таксама згулялі ў «Сваю піянерскую гульню».
Лагер «Сонейка». Навіны дня вынаходніцтваў
13 ліпеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень вынаходніцтва шпількі, таму дзень 13 ліпеня ў лагеры быў аб’яўлены Днём вынаходніцтваў. Выхаванцы наведалі гадзіны зносін «Вынаходніцтвы ХХІ стагоддзя», папрацавалі ў майсэрні па вырабу сувеніраў з другай сыравіны «Другое жыццё», паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па піянерболу. І выканалі ўмовы дэвіза дня: «Каб убачыць нешта новае, трэба здзейсніць нешта новае».
Лагер «Сонейка». Навіны дня здароўя
Каб быць здаровым неабходна не толькі займацца спортам, але і жыць з добрым настроем, выконваць парады здаровага ладу жыцця, правільна харчавацца . Таму дэвізам дня сённяўшняга стала знакамітая прыказка «У здаровым целе — здаровы дух». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выявілі самых меткіх падчас спартыўных спаборніцтваў, прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Калі хочаш быць здаровым…». Завяршыўся дзень традыцыйным карнавалам «МАСКАМ РАДыя».
Поспехаў у дарослым жыцці!
10 чэрвеня васьмі выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх залатая медалістка Барысевіч Ангеліна. Пасля ўрачыстай часткі Маленькі Прынц і выпускнікі запрасілі ўсіх гасцей у падарожжа па школьным жыцці выпуску-2022.У канцы вечара першакласнікі ўручылі выпускнікам зорачкі і пажадалі поспехаў у дарослым жыцці.
Лагер «Сонейка». Навіны дня добрага настрою
З усмешкай сёння — з усмешкай па жыцці! Вось дэвіз сённяшняга дня ў лагеры «Сонейка». Хлопчыкі і дзяўчынкі правялі акцыю «Падары ўсмешку сябру», а таксама сустрэліся на чэмпіянаце па разгадванні крыжаванак «Пра здароўе ад А да Я». Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Рознакаляровае лета».