Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)

27 кастрычніка старшакласнікі сустрэліся на адзіным дні інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі». Вучні пазнаёміліся з дзяржаўнай сістэмай прававой інфармацыі, паразважалі над пытаннямі «Права — неад’емная частка нашага жыцця?» і  «Чаму публічныя цэнтры прававой інфармацыі арганізаваны менавіта на базе агульнадаступных бібліятэк?», наведалі дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by. Напрыканцы сустрэчы кожны клас склаў  ТОП-5 дасягненняў НЦПІ ў галіне прававой інфарматызацыі.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Кастрычнік 2022 г.

29 кастрычніка для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Кастрычнік 2022 г.

З 24 кастрычніка па 29 кастрычніка ў школе праходзіць Тыдзень прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў

План тыдня прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў 

Продолжить чтениеЗ 24 кастрычніка па 29 кастрычніка ў школе праходзіць Тыдзень прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У трэцюю суботу месяца піянеры і іх мамы сустрэліся на ітэлектульна-забаўляльнай гульні «Квіз для дзяцей і іх бацькоў». У цікавай і вясёлай барацьбе перамогу святкала каманда «Матылькі» ў складзе Івана Усіка і маці Наталлі Аляксандраўны, Данііла Чуева і маці Святланы Мікалаеўны, Ільі Ігнацьева і маці Марыны Мікалаеўны. Другое месца заняла каманда «Лісточкі» ў складзе Матвея Андрусевіча і маці Таццяны Яўгеньеўны і Сяргея Новіка і маці Кацярыны Іванаўны. Таксама сёння школьная каманда старшакласнікаў «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у раённым чэмпіянаце абласнога сінхроннага этапу па гульні “Што? Дзе? Калі?”, а вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню ў Палацы Культуры г.Пружаны.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

З 17 кастрычніка па 22 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень акцябрат «Зорачкі дзяцінства»

На працягу тыдня акцябраты школы паўтаралі правілы акцябрат: паўдзельнічалі ў спартландыі, бо «Акцябраты — спартыўныя рабяты», правялі вясёлы танцавальны перапынак, бо «Акцябраты — дружныя і добрыя рабяты», шукалі самых творчых падчас конкурсу малюнкаў «Правілы акцябрят», бо «Акцябраты — актыўныя рабяты», праходзілі выпрабаванні ў квэсце «Па слядах Перамогі», бо «Акцябраты — таленавітыя рабяты», дапамаглі піянерам ў акцыі «Чысты школьны двор», бо «Акцябраты — руплівыя рабяты». Дзякуючы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі квіз», акцябраты цяпер дакладна ведаюць, што «Акцябраты — разумныя і вясёлыя рабяты», наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне» і цяпер «Акцябраты -адважныя рабяты». І усімі сваімі паводзінамі, дасягеннямі, мерапрыемствамі даказалі, што «Акцябраты — будучыя піянеры».

Продолжить чтениеЗ 17 кастрычніка па 22 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень акцябрат «Зорачкі дзяцінства»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Услед за акцябратамі школы «Па слядах Перамогі» пайшлі піянеры. У суботу 22 кастрычніка піянерскія атрады адправіліся ў падарожжа па кропках квэсту. Чат-боты (актывісты ГА «БРСМ) не паспявалі адпраўляць капітанам заданні новай кропкі і падказкі пазлаў, так хутка піянеры выйшлі на дарогу да Перамогі. У выніку на 3 месцы аказалаўся піянерскі атрад «Сузор’е» (5 клас), на другім месцы — піянерскі атрад «Камета» (8 клас), першае месца раздзялілі атрады «Нон-стоп» (6 клас) і «Юнацтва» (7 клас). Зборная дадзеных атрадаў прадставіць піянерскую дружыну школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Удзел у дабрачыннай акцыі «Абнавім лясы разам»

Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Абнавім лясы разам».

Продолжить чтениеУдзел у дабрачыннай акцыі «Абнавім лясы разам»

1-я сесія 2022/2023 навучальнага года “Здароўе – гэта жыццё”

Фактары рызыкі здароўя школьнікаў

Прававая адказнасць падлеткаў

Відэа «Здароўе школьніка»

Відэаролік «Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі»

Продолжить чтение1-я сесія 2022/2023 навучальнага года “Здароўе – гэта жыццё”