Экскурсія ў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
3 снежня члены Савета старшакласнікаў наведалі спектакль «Не пакідай мяне» ў Брэсцкім акадэмічны тэатр драмы. Спектакль створаны па п’есе сучаснага класіка беларускай драматургіі Аляксея Дудараваі прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А пасля вучні здзеснілі пешую экскурсію па г.Брэсту.
З 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)
Традыцыйна ў канцы лістападу — пачатку снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу). Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Здароўе – гэта багацце!”, для вучняў пачатковых класаў прайшлі гадзіны зносін “Правілы асабістай гігіены». Старшакласнікі сабраліся на кіналекторыі “Мы супраць наркотыкаў і ВІЧ-інфекцыі”. 1 снежня, у Сусветны дзень прафілактыкі СНІДУ прайшла акцыя «Дзеці супраць злачынстваў,наркотыкаў і СНІДу”.
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
3 снежня ў школе прайшлі віктарына “Пра здаровы лад жыцця”, лекцыя – прэзентацыя “Што я павінен ведаць пра СНІД”, майстар-клас “Як захаваць сваю асанку правільнай”. Таксама сёння працягнула сваю работу творчая майстэрня Дзеда Мароза.
Акцыя «Чысты лес»
Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» правялі акцыю «Чысты лес».
Увага! У перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 на тэрыторыі Пружанскага раёна рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці.
На тэрыторыі Пружанскага раёна ў перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці. Асноўная мэта названага комплексу — узмацненне прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да ўчынення супрацьпраўных учынкаў, а таксама правядзенне шырокамаштабнай інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі, мінімізацыя прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі.