Наведванне Дня адчыненых дзвярэй у Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы

Вучні 9 — 11 класаў наведалі 19 сакавіка Дзень адчыненых дзвярэй у Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Старшакласнікі пазнаёміліся з  каледжам, пабывалі на канцэрце, майстар-класах прафесій, а таксама паспрабавалі сябе ў ваджэнні аўтамабіляў і трактароў.

Продолжить чтениеНаведванне Дня адчыненых дзвярэй у Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы

Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

У шосты школьны дзень старшакласнікі наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці», якія знаходзяцца ў музеі «Пружанскі палацык». Выставы прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і паказваюць работу па даследаванні фактаў генацыду насельніцтва Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНаведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

Суботні дзень экалогіі

21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лясоў, таму субота 19 сакавіка набыла экалагічную тэматыку і пачалася з экалагічнага ўрока “З тысячы планет за Зямлю выдатнейшай няма”. Таксама сёння прайшоў круглы стол «Людзі і смецце – хто каго?» і конкурс малюнкаў “Зямля – наша чыстая планета”. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» правялі акцыю «Чысты лес». Кавальская Таццяна і Ліпіч Вераніка (кіраўнік Баран Іна Фёдараўна) прынялі ўдзел у VIII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод» у намінацыі «Бабуліна кухня».

Продолжить чтениеСуботні дзень экалогіі

Палескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»

У сакавіку атрад акцябрат сустрэўся з сапраўднымі турыстычнымі перашкодамі. Спачатку разбіраліся з турыстычнай экіпіроўкай, выбіраючы групавую і асабістую. Затым тэарэтычна і практычна знаёміліся з турыстычнымі вузламі. Пасля вузлоў усіх чакала выпрабаванне «Палатка». Экіпіроўка складзена, вузялкі завязаны, палатка пастаўлена і самы час зварыць юшку. На жаль, надвор’е не дазволіла зварыць сапраўдную юшку, але ў дзённіку цяпер есць яе рэцэпт і таму у маі рабінзоны з лёгкасцю змогуць яе зварыць. Апошнім заданнем стаў «Компас», падчас якога акцябраты склалі карту будучага паходу. Выпрабаванні пройдзены, і Рабінзон чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у красавіку.

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»

Акцыя «Чысты лес»

Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» ў рамках выканання заданняў раздзела «Абыходжанне з адходамі» прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес».

Продолжить чтениеАкцыя «Чысты лес»

ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ

У дзяржаўнай установе адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» з 21.03.2022 па 26.03.2022 праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму. Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.

 

 

Продолжить чтениеТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ

Конкурс чытальнікаў “Паклон вам, песняры»

2022 год- год юбiлеяў нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Паклон вам, песняры», прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Продолжить чтениеКонкурс чытальнікаў “Паклон вам, песняры»

Приём в X-е профильные классы

Напоминаем:

Зачисление учащихся в X-е профильные классы проводится на конкурсной основе по результатам IX класса. При этом отметки по профильным предметам должны быть не ниже 7 баллов, а средний балл свидетельства об общем базовом образовании – не ниже 6.

 

Продолжить чтениеПриём в X-е профильные классы

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: экалагічная гульня «Кліч беларускага лесу»

З 14 па 18 сакавіка для вучняў V-VII класаў прайшла экалагічная гульня «Кліч беларускага лесу» ў рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна. Актыўны грамадзянін усведамляе каштоўнасць і ўразлівасць прыроды, імкнецца да яе захавання і абароны. Вучні выпрацавалі законы экалогіі, паразважалі над тым, як кожны з іх можа зберагчы прыроду, а таксама правялі віктарыны пра беларускі лес.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: экалагічная гульня «Кліч беларускага лесу»