Суботні дзень здароўя
11 лютага мерапрыемствы ў школе былі прысвечаны здароваму ладу жыцця. Прайшлі гульня па станцыях “Дзеці.Спорт.Здароўе”, віктарына “Здароўе ад А да Я”, прагулка “Краявіды маёй мясцовасці”.
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ
09.02.2023 ДЛЯ УЧАЩИХСЯ 9 КЛАССА
В РАМКАХ ПРОГРАММЫ ФАКУЛЬТАТИВНОГО ЗАНЯТИЯ «ПРОФЕССИЯ МОЕЙ МЕЧТЫ»
БЫЛА ПРОВЕДЕНА ЭКСКУРСИЯ НА
ООО «Нетканый мир»
Вечар сустрэчы з выпускнікамі
4 лютага школа сустракала сваіх выускнікоў у горадзе Дзяцінства. Пасля слоў мэра горада і па сумяшчальніцтву дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны ўсе прысутныя адправіліся ў падарожжа па вуліцах і праспектах горада Дзяцінства. Выпускнікі добра справіліся з выпрабаваннямі, а вучні школы падарылі ім свае творчыя нумары. Прыемнай нечаканасцю стаў танцавальны батл «Вучні супраць настаўнікаў», дзе перамогу святкавала дружба. Завяршыўся вечар словамі фінальнай песні «Школа заўсёды чакае цябе…».
Акцыя «Дапаможам птушкам»
Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» развесілі кармушкі ў рамках акцыі «Дапаможам птушкам».
Установа адукацыі «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь» і ўстанова адукацыі «Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь» запрашае:
Информацию о порядке поступления в учреждения образования МВД Республики Беларусь можно получить в отделе внутренних дел Пружанского райисполкома по адресу: г.Пружаны, ул.Советская,36, каб.219; контактные телефоны: 4-16-17, 4-18-57, +375(33) 990-30-30».
Перамога ў раённым этапе конкурсу «Я — патрыёт сваёй краіны»
Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай вызначэння ўдзельнікаў беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці – 2023», а таксама выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай працы лідэраў, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра. На раённым этапе конкурсу школу прадстаўляў Лаўраш Аляксей, вучань 10 класа. Конкурс складаўся з чатырох тураў: «Візітная картка», творчы конкурс «Я магу», конкурс відэаматэрыялаў » Мая краіна» і конкурс эсэ «Аб той вясне…». Па выніках усёй праграмы Аляксей стаў лепшым і прадставіць Пружанскі раён на абластным этапе конкурсу.
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
28 студзеня для вучняў і іх бацькоў прайшлі сямейныя пасядзелкі “Бацькі і дзеці. Таленты маёй сям’і”, а таксама конкурс малюнкаў “Мой радавод”, ралявая гульня “Якой будзе мая сям’я”, мультурок “Сямейныя гісторыі”.