Школа Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Самакіраванне — гэта школа юнага лідара!

16 ліпеня ШАГ быў прысвечаны самакіраванню. Выхаванцы лагера вучыліся працаваць у камандзе, спрабавалі сябе ў ролі лідараў школьнага самакіравання, пазнаёміліся з дзейнасцю школьнага самакіравання і напрыканцы сустрэчы выпрацавалі 10 правіл сапраўднага лідара.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Самакіраванне — гэта школа юнага лідара!

Лагер «Сонейка». Навіны дня экалогіі

15 ліпеня выхаванцы лагера жылі пад дэвізам «Беражы сваю планету, бо іншай у нас няма», а гэта значыць, што 15 ліпеня ў лагеры прайшоў дзень экалогіі. Атрады зрабілі выставы экалагічных знакаў, паўдзельнічалі ў пазнавальнай праграме «Экалогія і я», здзейснілі прагулку «Прырода нашага краю».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня экалогіі

Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Прафсаюз-гарант сацыяльнай абароны»

Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» працягваюць сустрэчы на дыялогавых пляцоўках да Года гістарычнай памяці. Сёння перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі школы Насытка С.У., якая пазнаёміла прысутных з дзейнасцю прафсаюзаў нашай краіны, а таксама адказала на пытанні. Напрыканцы сустрэчы прайшла дзелавая гульня «Я — член прафсаюза».

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Прафсаюз-гарант сацыяльнай абароны»

Лагер «Сонейка». Навіны дня дзіцячай ініцыятыўнасці

Аўторак 15 чэрвеня быў прысвечаны дзіцячай ініцыятыўнасці. Дэвізам дня сталі словы вядомай дзіцячай песні: «Будучыня за намі!». Сёння атрады самастойна спрабавалі правесці спартыўныя спаборніцтвы, акцябрат сабраў на гульнёвай праграме рысёнак Вогнік, а піянеры сустрэліся на гульнёвай праграме «У краіне Піянерыі». Таксама сёння дзеці-трэнеры праводзілі заняткі на творчых пляцоўках у рамках праекта «Роўны навучае роўнага».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня дзіцячай ініцыятыўнасці

Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь — інвестыцыі ў будучыню»

 14 чэрвеня ў прышкольным лагеры «Сонейка» прайшла дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь-інвестыцыі ў будучыню». Выхаванцы пазнаёміліся з дзейнасцю дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь, наведалі дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, прыдумалі акцыі, якія змогуць правесці члены ГА «БРПА » і ГА» БРСМ » у лагеры, а таксама згулялі ў «Сваю піянерскую гульню».

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь — інвестыцыі ў будучыню»

Вада не церпіць халатнасці, або як зрабіць летні адпачынак каля вадаёмаў бяспечным

Вода не терпит халатности

Продолжить чтениеВада не церпіць халатнасці, або як зрабіць летні адпачынак каля вадаёмаў бяспечным

Лагер «Сонейка». Навіны дня вынаходніцтваў

13 ліпеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень вынаходніцтва шпількі, таму дзень 13 ліпеня ў лагеры быў аб’яўлены Днём вынаходніцтваў. Выхаванцы наведалі гадзіны зносін «Вынаходніцтвы ХХІ стагоддзя», папрацавалі ў майсэрні па вырабу сувеніраў з другай сыравіны «Другое жыццё», паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па піянерболу. І выканалі ўмовы дэвіза дня: «Каб убачыць нешта новае, трэба здзейсніць нешта новае».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня вынаходніцтваў

Лагер «Сонейка». Навіны дня здароўя

Каб быць здаровым неабходна не толькі займацца спортам, але і жыць з добрым настроем, выконваць парады здаровага ладу жыцця, правільна харчавацца . Таму дэвізам дня сённяўшняга стала знакамітая прыказка  «У здаровым целе — здаровы дух». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выявілі самых меткіх падчас спартыўных спаборніцтваў, прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Калі хочаш быць здаровым…». Завяршыўся дзень традыцыйным карнавалам «МАСКАМ РАДыя».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня здароўя

Поспехаў у дарослым жыцці!

10 чэрвеня васьмі выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх залатая медалістка Барысевіч Ангеліна. Пасля ўрачыстай часткі Маленькі Прынц і выпускнікі запрасілі ўсіх гасцей у падарожжа па школьным жыцці выпуску-2022.У канцы вечара першакласнікі ўручылі выпускнікам зорачкі і пажадалі поспехаў у дарослым жыцці.

Продолжить чтениеПоспехаў у дарослым жыцці!

Лагер «Сонейка». Навіны дня добрага настрою

З усмешкай сёння — з усмешкай па жыцці! Вось дэвіз сённяшняга дня ў лагеры «Сонейка». Хлопчыкі і дзяўчынкі правялі акцыю «Падары ўсмешку сябру», а таксама сустрэліся на чэмпіянаце па разгадванні крыжаванак «Пра здароўе ад А да Я». Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Рознакаляровае лета».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня добрага настрою