Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты
30 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» прэзентавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» падчас работы абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Таксама сёння ўдзельнікі анлайн-канікул праходзілі тэставае заданне на веданне знамянальных дат для нашай краіны і рыхтавалі прэзентацыю свята, якое, па іх меркаваннні, з’яўляецца важным для Беларусі.
Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці
28-29 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» рыхтавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» , які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі з 2021 года. Члены атрада падрыхтавалі для дарослых цікавыя пляцоўкі і заўтра будуць прэзентаваць сваю работу ў рамках абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Старшакласнікі з прафарыентацыйнай экскурсіяй наведалі мерапрыемтсвы ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, дзе больш даведаліся пра работу ўстановы адукацыі, спецыяльнасці і ўмовы паступлення.
Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі
Сёння ў школе быў Дзень патрыятычных канікул. Вучні здзейсніці віртуальнае падарожжа па музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і МК «Брэсцкая крэпасць-герой». Для малодшых класаў прайшла пазнавальная праграма “Беларусь – мая краіна”, а старэйшыя шукалі смага разумнага падчас інтэлектуальнай гульні “Мая Беларусь”. Таксама сёння ўдзельнікі анлайн-канікул паспяхова справіліся з другім заданнем «Славутасці маёй краіны».
Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень першы
Канікулы па традыцыі пачаліся з мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку бяспечных паводзін. Для вучняў прайшлі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by. Вучні 1-6 класаў наведалі гадзіну зносін “Бяспечныя паводзіны на канікулах”, а для вучняў 7-11 класаў прайшла гадзіна зносін “Адказнасць падлеткаў за свае паводзіны. Яшчэ раз пра бяспеку”. Таксама сёння ўдзельнікі атрымалі першае заданне ў рамках анлайн-праекта «Вясновыя канікулы. Цікава і карысна».
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
У апошнюю суботу чвэрці вучні наведалі мерапрыемствы, прысвечаныя сямейная тэматыцы. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме “Сем Я”. Для вучняў 5 — 8 класаў прайшлі сямейныя пасядзелкі “Бацькі і дзеці. Калі ўсе дома”. Сонечнае надвор’е запрасіла ўсіх на стадыён на рухомыя гульні з мячом.
22 сакавіка — дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі
22 сакавіка 2023 г. спаўняецца 80 гадоў трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Хатынь Лагойскага раёна. Працаўнікі і выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» ушанавалі памяць загінушых хвілінай маўчання.
Для навучэнцаў установы адукацыі прайшоў адзіны ўрок «Аб чым званяць званы Хатыні». Настаўнікі з дзецьмі правялі размову аб Хатыні. Інфармацыю пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь», уражлівага архітэктурна-мастацкага збудавання, прысутныя пачулі, здзейсніўшы віртуальную экскурсію.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у сакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)
23 сакавіка старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання «ШАГ» па тэме «Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага». Вучні даведаліся пра развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, а таксама пра рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы.