Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.
Для хлопчыкаў у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук.
Для дзяўчынак – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан.
У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.