Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі

2 верасня ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі»: класныя кіраўнікі правялі вусныя часопісы «У новы навучальны год толькі з бяспечнымі паводзінамі». А у 13 гадзін 05 хвілін у школе была аб’яўлена планавая эвакуацыя. Тры працяглыя званкі далі сігнал  для адпрацоўкі поўнай эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі ў выпадку ўзнікнення небяспекі. Усе навучэнцы разам з настаўнікамі і іншымі работнікамі школы без панікі, своечасова і дысцыплінавана  пакінулі будынак і выйшлі на эвакуацыйную пляцоўку.

Добавить комментарий