З 9 верасня па 14 верасня ў школе праходзіў Тыдзень спорту і здароўя

Вучні з 1 па 4 клас прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме «У гасцях у Вітамінкі», астатнія распачалі спаборніцвы па настольным тэнісе і лёгкай атлетыцы. Для пачатковых класаў прашла спартландыя «За здаровы лад жыцця», а вучні з 5 па 11 клас прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў «Выбірай спорт! Выбірай здароўе!». Завяршыўся тыдзень традыцыйным суботнім днём здароўя.

Добавить комментарий