З 20 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

Тыдзень традыцыйна пачаўся з тэматычнага шостага школьнага дня — Дня абаронцаў Айчыны. 23 лютага ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Нашай Радзімы салдат”, а астатнія вучні выдавалі газеты «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!». На працягу тыдня старшакласнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа “Ваенная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь”.

Добавить комментарий