Свята Першага званка

1 верасня навучэнцы, бацькі і педагогі адправіліся ў новае цікавае і радаснае падарожжа па краіне ведаў. Для 11 першакласнікаў прагучаў іх першы званок. На свяце прысутнічалі старшыня Пружанскага райвыканкама Юрый Юр’евіч Бісун, начальнік аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Ірына Анатольеўна Казарэз, старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алёна Рыгораўна Пстыга, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Айчына” Валянціна Міхайлаўна Жук. Госці разам з цёплымі віншаваннямі падарылі ўстанове адукацыі каштоўныя падарункі.

Добавить комментарий