Суботні дзень здароўя

Першая субота IV чвэрці была  прысвечана здароваму ладу жыцця, таму што 7 красавіка ў свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Сёння хлопчыкаў і дзяўчынак чакала спартыўная гульня “Горад спартыўных школьных рэкордаў” і гульня-падарожжа “Па краіне Здароўя”. На працягу дня ўсе жадаючыя маглі напісаць свае погляды на здароўе падчас акцыі «Я хачу быць здаровым, таму што…”. Яшчэ сёння прайшоў урок духоўнасці «Асновы для хрысціян», дзе перад вучнямі выступіў настаяцель  Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Таксама вучні школы прынялі ўдзел у легкаатлетычным кросе.

 

Добавить комментарий