Суботні дзень здароўя

9 красавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у майстар-класе «Правільная асанка — залог здароўя», пазнавальнай праграме “У краіне здароўя”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся на дыскусіі “Здаровы лад жыцця – мода або неабходнасць?”, віктарыне “Я і маё здароўе”. Для ўсіх жадаючых прайшла спартландыя «Вясёлы мяч». Таксама сёння спартыўная каманда школы прыняла ўдзел у вясновым першынстве раёна па лёгкаатлетычным кросе, а творчая каманда — у раённым этапе конкурсу «Хвіліна славы».

Добавить комментарий