Суботні дзень абаронцаў Айчыны

Сённяшняя субота была прысвечана хлопчыкам, будучым абаронцам Айчыны. І пакуль малодшыя адказвалі на пытанні віктарыны «Буду ваенным», прадстаўнікі 5 — 7 класаў сустрэліся на конкурсна-гульнявой праграме “Наш салдат не ведае перашкод”. А пасля факультатываў да ўсіх далучыліся старшакласнікі, каб знайсці самага спрытнага падчас фізкультурна-спартыўнага свята “А, ну-ка, хлопцы”.

Добавить комментарий