Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Абласны этап

Атрад «Праменьчыкі дабрыні» завяршыў працу над заданнямі абласнога этапа рэспубліканскай гульні «ДабраДзел». Юныя цімураўцы віншавалі родных з Днём абаронцаў Айчыны і Міжнародным жаночым днём, праводзілі мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста, закладвалі капсулу часу… Фіналам удзелу стала святочнае мерапрыемства «Усё толькі пачынаецца», падчас якога акцябраты атрымалі медалькі «Удзельнік гульні «ДабраДзел» і любімую фотакартку праекта. Не забылі акцябраты пра памочнікаў-піянераў, якіх самастойна ўзнагародзілі невялікімі падарункам.

Добавить комментарий