Перамога ў раённым этапе конкурса «Піянер года-2022»

19 лютага Скобля Аліна прыняла ўдзел у раённым этапе конкурса «Піянер-года». Конкурс уключаў у сабе чатыры этапы: візітка «Лідар будучыні», «TikTok-партфоліа», «IQ-прэзентацыя» і «Талент». Аліну на конкурсе падтрымлівалі Чарэшка Аляксандра, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна і Жур Ангеліна. З конкурсу дзяўчынкі вярнуліся з перамогай, а значыць лепшы піянер года знаходзіцца ў Хараўской сярэдняй школе і гэта — Скобля Аліна. Віншуем Аліну, яе групу падтрымкі і жадаем поспехаў на абласным этапе.

 

Добавить комментарий