Мерапрыемствы да Дня Кантытуцыі Рэспублікі Беларусь

Раніца 15 сакавіка  пачалася з танцавальнай кампазіцыі «Тэрыторыя дзяцінства», якую падрыхтавалі піянеры-удзельнікі праекта «Цімураўцы.by» сумесна з членамі ГА «БРСМ». Хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі ўсіх піянераў і акцябрат з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і стварылі святочную атмасферу на ўвесь наступны дзень. Таксама сёння ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Канстытуцыя-асноўны закон Рэспублікі Беларусь».

Добавить комментарий