Фінансавая граматнасць — упэўненасць у будучыні

З 23 сакавіка па   29 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень «Фінансавая граматнасць».

Для школьнікаў 1-11 класаў праведзены інфармацыйны веснік «Асновы фінансавай граматнасці». Класныя кіраўнікі з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі даступна, наглядна і цікава данеслі да дзяцей складаныя фінансавыя паняцці. Вучні 11 класа распрацавалі і распаўсюдзілі буклеты па фінансавай граматнасці «Мабільныя разводкі». У рамках тыдня дзіцячай фінграматнасці праведзены конкурс малюнкаў, віктарына, гульня «Фінансавая логіка».

Дзякуючы такім мерапрыемствам,  школьнікі набываюць уменні распараджацца грашовымі рэсурсамі, планаваць будучыню і быць гатовымі да непажаданых сітуацый. Настаўнікі школы, у сваю чаргу, спадзяюцца, што дзякуючы такім праектам, вучні змогуць павялічыць не толькі сваю фінансавую пісьменнасць, але і перададуць новыя веды сваім бацькам.

Вынікам дадзенай працы па павышэнні фінансавай адукацыі маладога пакалення стане яго ўпэўненасць у будучыні, стабільнасць і росквіт эканомікі і грамадства ў цэлым.


Добавить комментарий