Да дня юнага героя-антыфашыста

8 лютага — Дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір не толькі ў мірны час, але і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Юныя героі-антыфашысты такія ж самыя дзеці. Яны змагаліся за тое, каб мір быў ва ўсім свеце. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей. Яна прайшла праз лёсы многіх сем’яў, дакрануўшыся да кожнага — ад самага маленькага да самага вялікага. Сёння піянеры школы запрасілі акцябрат на вусны часопіс «Юныя героі вялікай вайны». Піянеры расказалі аб юных героях-антыфашыстах, іх нялёгкіх лёсах і адважных учынках. У канцы сустрэчы ўсе разам запалілі  Вечны агонь, каб памятаць пра п одзвігі юных герояў вялікай вайны.

Добавить комментарий