Вечар сустрэчы з выпускнікамі

4 лютага школа сустракала сваіх выускнікоў у горадзе Дзяцінства. Пасля слоў мэра горада і па сумяшчальніцтву дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны ўсе прысутныя адправіліся ў падарожжа па вуліцах і праспектах горада Дзяцінства. Выпускнікі добра справіліся з выпрабаваннямі, а вучні школы падарылі ім свае творчыя нумары. Прыемнай нечаканасцю стаў танцавальны батл «Вучні супраць настаўнікаў», дзе перамогу святкавала дружба. Завяршыўся вечар словамі фінальнай песні «Школа заўсёды чакае цябе…».

Продолжить чтениеВечар сустрэчы з выпускнікамі

Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы»

Піянеры і актывісты ГА «БРСМ» павіншавалі з навагоднімі святамі пажылых людзей у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

Продолжить чтениеРэспубліканская акцыя «Ад усёй душы»

Дзень карнавальнага касцюма

Па традыцыі апошні дзень ІІ чвэрці ў школе быў аб’яўлены Днём карнавальнага касцюма, які ініцыіраваў Савет старшакласнікаў. Члена школьнага атраду правапарадку «Віцязі» былі адказныя за парадак падчас музычных школьных перапынкаў. Хто толькі сёння не прыйшоў у школу! А самае галоўнае, кожны герой змог зрабіць не толькі фотаздымак на памяць, але і падарыць прысутным трохі чараўніцва ў пераднавагодні час.

Продолжить чтениеДзень карнавальнага касцюма

Экскурсія ў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

3 снежня члены Савета старшакласнікаў наведалі спектакль «Не пакідай мяне» ў Брэсцкім акадэмічны тэатр драмы. Спектакль створаны па п’есе сучаснага класіка беларускай драматургіі Аляксея Дудараваі прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А пасля вучні здзеснілі пешую экскурсію па г.Брэсту.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

Удзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам»

Члены Савета старшакдаснікаў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам» і наведалі Бярозаўскае лясніцтва, дзе з ахвотай папрацавалі.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам»

З 10 кастрычніка па 15 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

На працягу тыдня вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Няма мілей ад маёй маці”, для ўсіх жадаючых працавала творчая майстэрня “Букет для мамы”. Савет старшакласнікаў арганізаваў і правёў акцыю «Фотастужка “Усё на зямлі пачынаецца з мамы”. Таксама ў класах прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. А 14 кастрычніка кожны клас адправіў відэапаштоўку сваім матулям.

Продолжить чтениеЗ 10 кастрычніка па 15 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

З Днём настаўніка!

Пятніца 30 верасня ў школе  пачалася для педагогаў з прыемных букетаў, нечаканых сувеніраў, бяспройгрышнай латарэі і музычных кампазіцый у гонар настаўнікаў. Усё таму што 30 верасня ў школе прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На працягу дня на перапынках працавалі музычная пляцоўка, фотазона. Незвычайнымі былі ў гэты дзень і ўрокі, якія вялі старшакласнікі. Вучні-«настаўнікі» з усёй сур’ёзнасцю паставіліся да працоўнага дня, падрыхтавалі планы-канспекты ўрокаў, раіліся з настаўнікамі-прадметнікамі, і стараліся на ўроках быць падобнымі да сваіх любімых настаўнікаў.

Продолжить чтениеЗ Днём настаўніка!

План работы Савета старшакласнікаў у 2022/2023 навучальным годзе

План работы Савета старшакласнікаў на 2022/2023 навучальны год

Продолжить чтениеПлан работы Савета старшакласнікаў у 2022/2023 навучальным годзе