З 25 мая па 31 мая ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху

Тыдзень бяспекі дарожнага руху пачаўся з работы інфармацыйнай пляцоўкі “Выконвай правілы дарожнага руху”. Таксама ў рамках тыдня вучні наведалі практычныя заняткі на пляцоўцы па ПДД “Адказны пешаход – гэта я”, дзе яшчэ раз паўтарылі правілы паводзін на дарозе. Для малодшых школьнікаў прайшла гадзіна зносін “Бяспека дарожнага руху залежыць ад кожнага з нас”, а старшакласнікі наведалі круглы стол “Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху”.

Продолжить чтениеЗ 25 мая па 31 мая ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху

Лепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе

8 красавіка каманда ЮІДаўцаў школы «Светлафор» (Губарык Маргарыта і Андрусевіч Мацвей, 5 клас; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, 7 клас; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, 9 клас; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, 11 клас; кіраўнік Фядотава А.А.) заняла 1 месца ў раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. ЮІДаўцам не было роўных у конкурсах «Пазнавальная праграма», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Плакат». Скобля Аліна стала лепшай у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Губарык Ганна і Зыбін Арцем — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Андрусевіч Мацвей — «Тэарэтычны экзамен па ПДД». Каманда быдзе прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе конкурсу. Пажадем ім поспехаў!

Продолжить чтениеЛепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці

28-29 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» рыхтавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» , які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі з 2021 года. Члены атрада падрыхтавалі для дарослых цікавыя пляцоўкі і заўтра будуць прэзентаваць сваю работу ў рамках абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Старшакласнікі з прафарыентацыйнай экскурсіяй наведалі мерапрыемтсвы ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, дзе больш даведаліся пра работу ўстановы адукацыі, спецыяльнасці і ўмовы паступлення.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці

Гадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

17 сакавіка ў класах прайшлі тэматычныя гадзіны зносін «Свет дарожных знакаў», на якіх вучні яшчэ раз успомнілі Правілы дарожнага руху, больш увагі надаючы дарожным знакам, а таксама пагутарылі аб Правілах дарожнага руху для ведасіпедыстаў, засяродзіўшы ўвагу на тым, што на дарозе можна рухацца на веласіпедзе толькі з 14 гадоў.

Продолжить чтениеГадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Віктарына “Азбука юнага пешахода. Бяспечны пераход» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

16 лютага, у трэці чацвер месяца, у школе ў рамках адзіных Дзён ведаў Правілаў дарожнага руху прайшлі віктарыны «Азбука юнага пешахода. Бяспечны пераход». Вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін на дарозе, асаблівую ўвагу звярнуўся на пешаходаў, а таксама праглядзелі навучальныя відэаматэрыялы «Калі ты — пешаход».

Продолжить чтениеВіктарына “Азбука юнага пешахода. Бяспечны пераход» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Выстава тэматычнай літаратуры “У гасцях у Святлафора” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

19 студзеня ў школе была арганізавана выстава тэматычнай літаратуры “У гасцях у Святлафора” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху. Падчас выставы вучні пазнаёміліся з кнігамі, у якіх можна знайсці цікавую інфармацыю аб паводзінах на дарозе і ўвогуле аб бяспечных паводзінах. У класах у гэты дзень таксама прайшлі гутаркі «Зімовым забавам на дарозе не месца».

 

 

Продолжить чтениеВыстава тэматычнай літаратуры “У гасцях у Святлафора” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Інфармацыйны веснік “Зімовыя пасткі на дарогах. Як іх абысці” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

15 снежня члены школьнага атрада ЮІД «Светлафор» правялі інфармацыйны веснік “Зімовыя пасткі на дарогах. Як іх абысці”. Яны нагадалі пра правілы бяспечных паводзін зімой на дарозе, а таксама кожнаму вучню ўручылі закладкі «Зімовыя правілы бяспекі».

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік “Зімовыя пасткі на дарогах. Як іх абысці” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху