Удзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік»

20 чэрвеня актывісты піянерскай дружыны імя П.і. Клімука разам з актывам ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік», якая праходзіла ў рамках Тыдня моладзі. Актывісты парадавалі ўсіх танцам «Тэрыторыя дзяцінства», а затым выступілі валанцёрамі на пляцоўках. Свята прайшло ярка, цікава, весела і разам з БРПА.

Продолжить чтениеУдзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік»

Апошні званок для ІХ і ХІ класаў

25 мая для выпускнікоў ІХ і ХІ класаў прагучаў апошні званок. Словы віншавання бацькам, выпускнікам, педагагічнаму калектыву прагучалі ад Пстыга Алены Грыгор’еўны, старшыні Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта, і дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны. Творчы падарунак падрыхтавалі вучні пачатковых класаў, а таксама актыў піянерскай дружыны і актыў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеАпошні званок для ІХ і ХІ класаў

Піянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

19 мая ў піянерскай дружыне імя П.І. Клімука прайшло традыцыйнае вялікае піянерскае свята, прысвечанае Дню піянерскай дружбы. На свяце прагучалі словы віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны, сакратара п/а ГА «БРСМ» Жур Ангеліны, старшыні Савета дружыны Губарык Ганны. Лепшыя акцябраты і піянеры былі ўзнагароджаны дыпломамі. Галоўнай падзеяй стаў урачысты прыём у піянеры акцябрат 4 класа. У канцы свята рысёнак Вогнік пажадаў усім: «Яркага лета» і ўручыў невялікія падарункі.

Продолжить чтениеПіянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

Удзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023»

Каманда школы (Давідзенка Вадзім, Скобля Максім, Баландзіна Міраслава,вучні 10 класа; Кавальскі Уладзіслаў, Ліпіч Вераніка, Мірзаеў Рустам, Марчык Мікіта, вучні 9 класа; Крохмаль Максім, Салагуб Алёна, вучні 8 класа; Крывашэева Наталля, вучаніца 7 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».

Продолжить чтениеУдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023»

З 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Тыдзень пачаўся з адзінага ўрока памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай не будзе ніколі вайны”, старшакласнікі сустрэліся на інтэрактыўнай віктарыне “Старонкамі Вялікай Перамогі». Жадаючыя наведалі школьны музей з экскурсіяй “Становіцца гісторыяй вайна…”. Таксама прайшла выстава газет «Бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія змянілі ход гісторыі».

Продолжить чтениеЗ 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Традыцыйна тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» завяршаецца фестывалем ваеннай песні. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. На сцэне прагучалі не толькі ваенныя песні мінулых гадоў, але і песні пра мір на зямлі, пра памяць аб вайне. Лепшымі ў пачатковых класах сталі 2 клас і 3 клас. Сярод 5 — 11 клас перамога была ў 7 класа, 9 класа і зборнай 7 -10 класаў. Лепшыя выканаўцы таксама былі адзначаны дыпломамі.

Продолжить чтениеФестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Удзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Перамогі

9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».

Продолжить чтениеУдзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Перамогі

Адзіны ўрок «Нам мір завешчана берагчы»

5 мая з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, у класах прайшлі адзіныя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы». Вучні больш даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шмат разважалі над адной з галоўных каштоўнасцей на зямлі — над мірам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Нам мір завешчана берагчы»

Інфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Апошнія навіны праекта»

29 красавіка старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Апошнія навіны праекта». Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі для ўздельнікаў сустрэчы апошнія навіны праекта, а таксама заклікалі ўсіх падпісацца на телеграм-канал праекта.

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Апошнія навіны праекта»