Акцыя «Абеліск»

Члены ГА «БРСМ» сумесна з піянерамі дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», мэта якой -добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да помнікаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеАкцыя «Абеліск»

Дружынны этап гульні «Акцябрацкі квіз»

17 лістапада акцябраты школы прынялі ўдзел у традыцыйнай гульні лістапада «Акцябрацкі квіз». Пяць кемлівых, спрытных, вясёлых каманд адказвалі на пытанні шасці тураў. Самым яскравым як заўсёды стаў «Риск-тур». Гульню праводзілі члены ГА «БРСМ» на чале з сакратаром Жур Ангелінай і актыў піянерскай дружыны на чале са старшынёй Ганнай Губарык. Акцябраты разам са старэйшымі памочнікамі цікава правялі час, паглядзелі, што ўжо ведаюць, і зразумелі, над чым неабходна яшчэ папрацаваць. У канцы гульні былі аб’яўлены лепшыя прадстаўнікі з кожнай каманды, якія будуць абараняць гонар піянерскай дружыны на раённым этапе гульні ў складзе школьнай піянерскай каманды «Ой, да ладненько».

Продолжить чтениеДружынны этап гульні «Акцябрацкі квіз»

Дружынны этап гульні «Піянерскі квіз»

12 лістапада піянеры дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у традыцыйнай і доўгачаканай гульні «Піянерскі квіз». Чатыры каманды адказвалі на пытанні, спрачаліся, згаджаліся, зноў спрачаліся, але часцей за ўсе правільна адказвалі на пытанні гульні. Членамі журы выступілі члены ГА «БРСМ», якія ўважліва сачылі за ўсім ходам гульні. У выніку перамога была за камандай «Непаседы», адзін бал ім саступілі «Зорачкі». У канцы гульні былі аб’яўлены лепшыя прадстаўнікі з кожнай каманды, якія будуць абараняць гонар піянерскай дружыны на раённым этапе гульні ў складзе школьнай піянерскай каманды «Ой, да ладно».

Продолжить чтениеДружынны этап гульні «Піянерскі квіз»

Праект «Цімураўцы.by». Кастрычнік. Прэзентацыя атрада і гульня «ЭкаЛэнд»

29 кастрычніка ў шосты школьны дзень удзельнікі праекта «Цімураўцы.by» (цімураўскі атрад «Аліна і яе каманда») падрыхтавалі і правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак 5-6 класаў настольную гульню» ЭкаЛэнд», а таксама расказалі пра  праект і паказалі прэзентацыю атрада.  

Продолжить чтениеПраект «Цімураўцы.by». Кастрычнік. Прэзентацыя атрада і гульня «ЭкаЛэнд»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Услед за акцябратамі школы «Па слядах Перамогі» пайшлі піянеры. У суботу 22 кастрычніка піянерскія атрады адправіліся ў падарожжа па кропках квэсту. Чат-боты (актывісты ГА «БРСМ) не паспявалі адпраўляць капітанам заданні новай кропкі і падказкі пазлаў, так хутка піянеры выйшлі на дарогу да Перамогі. У выніку на 3 месцы аказалаўся піянерскі атрад «Сузор’е» (5 клас), на другім месцы — піянерскі атрад «Камета» (8 клас), першае месца раздзялілі атрады «Нон-стоп» (6 клас) і «Юнацтва» (7 клас). Зборная дадзеных атрадаў прадставіць піянерскую дружыну школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Вітаем новых ацябрат ў дружнай сям’і ГА «БРПА»

21 кастрычніка ў святочнай абстаноўцы піянерская дружына імя П.І.Клімука папоўнілася новымі акцябрамі, вучнямі 2 класа. Але спачатку акцябратам давялося прайсці выпрабаванні ад гасцей свята, з якімі ім дапамаглі справіцца акцябраты 3 і 4 класа. Падчас свята новыя акцябраты прымалі віншаванні ад старшыні піянерскай дружыны Ганны Губарык, ад сакратара школьна пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»  Ангеліны Жур, ад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай, і канечне, ад самога Вогніка.

Продолжить чтениеВітаем новых ацябрат ў дружнай сям’і ГА «БРПА»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

22 верасня для старшакласнікаў прайшоў першы адзіны дзень інфармавання ў новым 2022/2023 навучальным годзе па тэме «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна». Члены ГА «БРСМ» пазнаёмілі прысутных з праектам «Цягнік Памяці», пасля абмеркавалі ў інфармацыйным блоку «Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў». Фіналам сустрэчы стала распрацоўка і прэзентацыя памятак «Як правільна агранізаваць канікулы».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

Акцыя «Я-патрыёт» да Дня народнага адзінства

Нас многа і мы разам! 17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Піянеры і акцябраты дружыны імя П.І.Клімука разам з членамі ГА «БРСМ» далучыліся да акцыі «Я-патрыёт».

Продолжить чтениеАкцыя «Я-патрыёт» да Дня народнага адзінства