Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Наши дела

Гадзіна зносін «Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей»

У трэці чацвер лістапада у рамках Адзіных дзён ведаў ПДР члены атрада ЮІД правялі гадзіны зносін «Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей», дзе яшчэ раз нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам правілы пераходы праезнай часткі дарогі і практычна замацавалі атрыманыя веды. Читать далее

Восеньскі марафон ад БРПА

Вучаніцы школы Губарык Ганна і Жур Ангеліна прымалі ўдзел у Восеньскім марафоне, арганізатарам якога выступіла БРПА. Дзяўчынкі кожны дзень атрымлівалі заданне ў ВК, выконвалі яго і збіралі словы-падказкі для выніковага задання-восеньскага вяночка. Читать далее

Прышкольны лагер «Сонейка» супраць тытуню

Кожны год 31 мая Сусветная Агранізацыя Аховы здароўя і яе партнёры па ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень без тытуню. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь традыцыйна падтрымлівае ініцыятыву Сусветнай Агранізацыі Аховы здароўя і праводзіць Рэспубліканскую антытытунёвую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь супраць тытуню». Сёлета яна праходзіць з 31 мая па 21 чэрвеня 2020 года. Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» 18 чэрвеня распачалі з гадзіны зносін «Жыццё без тытунёвага  дыму», а завяршылі акцыяй «Я супраць тытуню».  Читать далее

З 4 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» адкрылі ўрокі  мужнасці “Горад Пружаны і Вялікая Айчынная вайна”, падчас якіх вучні пазнаёміліся з ваенным жыццём Пружанскай зямлі.Напрыканцы урока кожны клас атрымаў чыстую салдацкую хусцінку і 6 мая новыя рознакаляровыя хусцінкі былі дабаўлены ў палатно, якое ў мінулым годзе пачалі весці піянеры школы. Вучні пачатковых класаў у сваіх класах наладзілі выставы малюнкаў “Перамогай скончылася вайна”, а вучні з 5 па 11 клас пабывалі ў ролі рэдактараў і выдалі газеты “Галоўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны” Читать далее

Акцыя «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі» ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 75!»

8 мая, напярэдадні свята 9 мая, старшакласнікі запісалі аўдыёпаштоўку і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Жука Уладзіміра Іванавіча. Читать далее

Акцыя «Павішуем ветэранаў разам» ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 75!»

Вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Павіншуем ветэранаў разам» і павіншавалі ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны сваёй фотапаштоўкай.

Акцыя «Сімвал Памяці» ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 75!»

Піянеры і члены ГА «БРСМ» школы прынялі ўдзел у акцыі «Сімвал Памяці», якую запусціў Рэспублікнаскі валанцёрскі цэнтр. Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі фота каля помнікаў і мемарыяльных дошак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, размясцілі іх на сваіх старонках у сацыяльных сетках з хэштэгам #СимволПамяти. Читать далее