Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» пройдзе пад слоганам #раЗАм

Ініцыіраваная ў 2004 годзе Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі акцыя «Мы-грамадзяне Беларусі!» атрымала агульнанацыянальны статус. Сёлета ўрачыстыя ўручэнні пашпартоў грамадзяніна Беларусі 14-гадовым юнакам і дзяўчатам пройдуць па ўсёй краіне з 10 па 15 сакавіка пад слоганам «#раЗАм». Напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі мерапрыемствы акцыі аб’яднаюць больш за 4 тыс. юных беларусаў. Галоўны дакумент юнакам ўручаць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі краіны. Юнакі і дзяўчаты нашай школы атрымаюць галоўны дакумент у Палацы культуры г.Пружаны ў пятніцу, пачатак у 15.00. Запрашаем бацькоў прыняць удзел.

Добавить комментарий