Адзіны дзень інфармавання ў маі «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-9)

23 мая прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь спартыўная», падчас якога былі разгледжаны наступныя тэмы «Спорт — візітная картка Беларусі», «Еўрапейскія гульні: спорт аб’ядноўвае кантынент», «Беларусь сустракае ІІ Еўрапейскія гульні». Спорт аб’ядноўвае. Ідэя П’ера дэ Кубертэна выкарыстоўваць Алімпійскія Гульні, каб выратаваць чалавецтва ад сварак і разбуральных войнаў, актуальная сёння як ніколі. Мэта Еўрапейскіх гульняў-аб’яднаць народы еўрапейскіх краін у гэтай добрай місіі. На сустрэчы таксама было адзначана, што Якуш Алёна, вучаніца 9 класа, заняла І месца ў раённым этапе абласнога конкурса «Ідзі за марай», прысвечаным ІІ Еўрапейскім гульням.

 

Добавить комментарий