Удзел у нацыянальным флэшмобе «Беларусь супраць наркотыкаў»

1 сакавіка, у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй, вучні школы з мэтай прыцягнення ўвагі падлеткаў да праблемы наркаманіі, фарміравання негатыўнага стаўлення да наркаспажывання і далучэнне да здаровага ладу жыцця прынялі ўдзел у нацыянальным флэшмобе «Беларусь супраць наркотыкаў». «Мы супраць наркотыкаў, мы за актыўны, спартыўны, пазітыўны лад жыцця!»- вось дэвіз  вучняў Хараўской сярэдня школы не толькі сёння, але і заўсёды!

Продолжить чтениеУдзел у нацыянальным флэшмобе «Беларусь супраць наркотыкаў»

Трэніровачная эвакуацыя з будынка школы і інфармацыйны веснік «1 сакавіка — Дзень грамадзянскай абароны» ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

1 сакавіка у 12.25 прайшла трэніровачная эвакуацыя вучняў і работнікаў  з будынка школы. І дзеці, і дарослыя спрацавалі аператыўна, таму эвакуацыя прайшла хутка і дысцыплінавана. Пасля эвакуацыі классныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя веснікі «1 сакавіка — Дзень грамадзянскай абароны» і яшчэ раз нагадалі аб паводзінах падчас экстрэмальных умоў.

Продолжить чтениеТрэніровачная эвакуацыя з будынка школы і інфармацыйны веснік «1 сакавіка — Дзень грамадзянскай абароны» ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Парадак выкарыстання авіямадэляў, беспілотных лятальных апаратаў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь

Парадак выкарыстання авіямадэляў, беспілотных лятальных апаратаў

Продолжить чтениеПарадак выкарыстання авіямадэляў, беспілотных лятальных апаратаў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь

Субота 5 сакавіка запрашае на Дзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў

5 сакавіка

Продолжить чтениеСубота 5 сакавіка запрашае на Дзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў

Прафілактычная гутарка з удзелам інспектара Інспекцыі па справах непаўналетніх

28 лютага вучні 6 — 7 класаў сустрэліся з інспектарам Інспекцыі па справах непаўналетніх Кавалёвым У.М., які правёў прафілактычную гутарку на тэму «Прафілактыка крадзяжоў. Паводзіны падлетка ў сацыяльных сетках». Таксама Уладзіслаў Міхайлавіч звярнуў увагу на  тэму «Stop.Наркотыкі» і адказаў на пытанні вучняў.

 

 

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка з удзелам інспектара Інспекцыі па справах непаўналетніх

Да нас завіталі будучыя першакласнікі

Будучыя першакласнікі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыя “Хараўская сярэдняя школа”. Дзеці пазнаёміліся са школай, сваім класам, прысутнічалі на занятку ў 1-м класе. Дашкольнікі атрымалі новыя ўражанні ад зносін з дарослымі сябрамі.

Exif_JPEG_420

 

 

 

 

Нашы будучыя першакласнікі пазнаёміліся са школай, наведалі школьную бібліятэку і пазнаёміліся з яе загадчыцай Кнігай А.У. Ала Уладзіміраўна правяла для сваіх гасцей экскурсію па бібліятэцы.

Exif_JPEG_420

 

 

 

 

Дашкольнікаў запрасілі ў краязнаўчы музей, каб расказаць як жылі нашы дзяды , прадзеды,чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку. Акрамя гэтага, арганізуюцца экскурсіі ў школьны краязнаўчы музей. Такая форма работы  дазваляе пашыраць веды дзяцей пра тое, як паступова мянялася і мяняецца жыццё нашых продкаў: іх быт, прылады працы, якімі яны карысталіся даўней  (калаўрот, ткацкі станок, прас, маслабойка, верацяно, серп, цэп і іншыя), адзенне, абутак.

Exif_JPEG_420

 

 

 

Продолжить чтениеДа нас завіталі будучыя першакласнікі

Суботні дзень абаронцаў Айчыны

У апошнюю суботу лютага вучні наведалі Дзень абаронцаў Айчыны. Вучняў чакалі бібліятэчны ўрок “Наша беларуская армія”, выпуск газеты “Беларуская армія сёння”, прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма “Негульня”.

 

 

Продолжить чтениеСуботні дзень абаронцаў Айчыны

З 21 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

З 21 лютага па 26 лютага ў школе традыцыйна прайшоў Тыдзень абаронцаў Айчыны. На працягу тыдня прайшлі конкурс малюнкаў “Мужнасць, смеласць, сіла”, конкурс крыжаванак “Салдацкая скарбонка”, фотавыстава “Мой тата – салдат!”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «А ну-ка, хлопчыкі!». 23 лютага дзяўчынкі школы правялі акцыю “Віншуем будучых абаронцаў Айчыны”. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў тыдня былі ўзнагароджаны дыпломамі і падзякамі. Таксама ў рамках тыдня прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны.

 

Продолжить чтениеЗ 21 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

Гадзіна пытанняў і адказаў «Правілы сапраўднага сяброўства» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага

25 лютага для вучняў5-6 класаў прайшла гадзіна пытанняў і адказаў «Правілы сапраўднага сяброўства» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі наконт сапраўднага сяброўства, выказалі свае меркаванні на тэму «Якім павінен быць сапраўдны сябар», а А.В.Кавальскі расказаў, хто ж такія сапраўдныя сябры, і адказаў на пытанні прысутных. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам выпрацавалі правілы сапраўднага сяброўства.

Продолжить чтениеГадзіна пытанняў і адказаў «Правілы сапраўднага сяброўства» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага