Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

editor_school

Сустрэча з прадстаўнікамі «Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі»

4 кастрычніка адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з прадстаўнікамі факультэта бухгалтарскага ўліку ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія», г.Горкі Магілёўскай вобласці.

Правілы наведвання лесу

Што рабіць, калі ты згубіўся ў лесе? Як правільна зарыентавацца? Навошта заўсёды браць у лес свісток? І чаму нельга апранацца ў цёмнае адзенн? На ўсе гэтыя пытанні вучні знайшлі адказы на інфармацыйных гадзінах “Правілы наведвання лесу”. А таксама вызначылі, што ўсё ж такі рабіць, калі ты згубіўся.

                   

“Законапаслухмянасць – аснова адказных паводзін”

З нагоды адзінага дня прафілактыкі “Законапаслухмянасць – аснова адказных паводзін” адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з участковым інспектарам ІСН  Пружанскага РАУС Анур’евым Я.В. Інспектар паведаміў пра крымінальную і адміністрацыйную адказнасць пры здзяйсненні правапарушэнняў, а таксама адказаў на пытанні вучняў.

                                                                                                                                             

Хуткая карысная дапамога наведала пажылых жахароў вескі Харава

30 верасня вучні Хараўской сярэдняй школы правялі акцыю “Хуткая карысная дапамога”, прымеркаваную да Сусветнага дня пажылых людзей. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі пажылых жыхароў вёскі, дапамаглі прыбраць смецце на дварах, пагутарылі пра восенькія клопаты і дамовіліся прыйсці праз тыдзень-другі зноў на хуткую карысную дапамогу.

Прыгоды турыстаў у суботу

Пад такой назвай прашла ў суботу гульня, прымеркаваная да Сусветнага дня турызму. Таксама былі падведзены вынікі віктарыны “Сакрэты турыстаў”, дзе першае месца раздзялілі 6 клас і 9 клас.

 

Віншуем з Днём настаўніка

“Віншуем з Днём настаўніка!”. Менавіта з такіх слоў пачалася раніца для ўсіх настаўнікаў Хараўской сярэдняй школы. Ім уручалі запрашальныя білеты на канцэрт і выцягнуць са скрыначкі цікавы падаруначак. На перапынках на калідорах гучалі песні пра настаўнікаў і працавала фотазона, дзе кожны жадаючы мог зрабіць фота аб сённяшнім дне на памяць. А завяршыўся дзень святочным канцэртам, які падрыхтавалі вучні школы.

У добры шлях, першакласнікі!

28 верасня вучні першага класа разам з настаўніцай хваляваліся як ніколі. Іх прымалі ў першакласнікі. Да хлопчыкаў і дзяўчынак наведаліся ў госці і Незнайка, і Шапакляк, і мудрая Сава, якая ўручыла першакласнікам медалі. Сюрпрызам для першакласнікаў стаў прыход іх выхавацельніцы з дзіцячага садка. Усе дарослыя пажадалі першакласнікам здароўя, добрых адзнак і паслухмянасці. У добры шлях, першакласнікі!

27 верасня адзначаецца Сусветны дзень турызму

Сусветны дзень турызму заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1979 годзе ў іспанскім горадзе Торремолино (Torremolinos) і адзначаецца штогод 27 верасня. Гэтая дата была абраная ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1970 годзе быў прыняты Статут Сусветнай турысцкай арганізацыі. Мэтай свята з’яўляецца прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін. Ён закліканы прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да важнасці турызму і яго сацыяльнаму, культурнаму і эканамічнаму значэнню. Гэта свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе падарожнікам, выбраўшыся са штодзённай будзённай мітусні на бераг рэчкі, у лес, у поле ці ў іншыя месцы, якімі так багатая наша зямля! А для некаторых краін турызм з’яўляецца важным эканамічным фактарам і нават асноўным сродкам даходу бюджэту дзяржавы. І вядома ж, гэта свята тых, хто непасрэдна заняты ў сферы турыстычнага бізнесу: супрацоўнікаў турыстычных кампаній, музейных работнікаў, кіраўнікоў і персаналу гасцінічных комплексаў — усіх, хто прафесійна забяспечвае камфортны і бяспечны адпачынак. Свята адзначаецца ў большасці краін свету вось ужо больш за 30 гадоў, у тым ліку і ў Беларусі. Кожны год ён прысвечаны пэўнай тэме, якую абвяшчае Сусветная турысцкая арганізацыя. Сярод дэвізаў Дня былі: «Уклад турызму ў захаванне культурнай спадчыны, ва ўсеагульны мір і ўзаемаразуменне», «Турызм і якасць жыцця», «Лепшае ў падарожжы: добрыя госці і добрыя гаспадары», «Турызм — жыццёвая сіла для міру ва ўсім свеце», «Свабоднае перамяшчэнне турыстаў стварае новы свет» і іншыя. Традыцыйна ў гэты дзень праходзяць злёты турыстаў, святочныя мерапрыемствы і фестывалі, прысвечаныя турызму і турыстычнаму бізнэсу.