27 красавіка школьная каманда «Святлафор» прыняла ўдзел у занальным этапе злёту атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Каманда стала лепшай у конкурсе «Агітацыйна-мастацкае выступленне», Скобля Аліна перамагла ў асабістым першынстве ў конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Ганна Губарык — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Маргарыта Губарык і Максім Лушчык адзначаны падарункамі як самыя юныя ўдзельнікі злёту. У выніку каманда заняла агульнае 4 месца, саступіўшы трэцяму толькі 1 бал. Віншуем з годным прадстаўленнем Пружанскага раёна і жадаем далейшых поспехаў!