Захаваць памяць пра вялікія подзвігі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

28 мая вучні школы наведалі рэканструкцыю бою на гісторыка-культурным комлексе «Лінія Сталіна» і з экскусійнай праграмай прайшліся па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Юным экскурсантам правялі аглядную экскурсію па музею, у выніку якой яны змаглі больш даведацца аб трагічных старонках гісторыі нашай краіны і гераічным подзвігу беларускага народа. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы вайны, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў бітвах з фашысцкімі захопнікамі.

 

Добавить комментарий