У кастрычніку удзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 3.1. па тэме «Водазабеспячэнне». Хлопчыкі і дзяўчынкі правялі вывучэнне спажывання вады ва ўстанове адукацыі, адзначылі месцы спажывання вады і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы.