З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін навучэнцаў да прыродных рэсурсаў, зніжэння забруджвання акружаючага асяроддзя з дапамогай раздзельнага збора адходаў, папулярызацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы», 23 верасня ва ўстанове адукацыіі была праведзена акцыя па ўборцы смецця «З клопатам аб прыродзе». Вынікі работы: «Пластык» — 8 кг, «Шкло» — 2 кг, «Метал» — 4 кг, «Астатняе смецце» — 6 кг.