Тыдзень адкрыла акцыя «Усмешка на дзень — усмешка на ўсё жыццё» і калекцыя выдатных слоў. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Усе фарбы жыцця», а для 5 — 7 класаў прайшла гадзіна зносін «Як здорава жыць». Старшакласнікі былі запрошаны на занятак з элементамі трэнінгу «Будзь самім сабой». На працягу тыдня для ўсіх працаваў інфармацыйны стэнд «Парады для дзяцей і падлеткаў».