У рамках тыдня Маці ў школе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, навучэнцы пачатковых класаў і іх мамы прынялі ўдзел у фотаконкурсе «Прафесія маёй мамы», на групе падоўжанага дня дзеці зрабілі для сваіх любімых матуль прыгожыя букеты, а завяршыўся тыдзень святочным канцэртам, дзе гасцямі свята былі нашы самыя дарагія матулі.