Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень верасня. У рамках тыдня вучні наведалі інфармацыйны веснік «Краіна сустракае Дзень беларускага пісьменства», для вучняў 8 — 9 класаў правялася інфармацыйная пляцоўка «Я ўзяў і сярэбныя засцежкі адамкнуў, перачытаў радкі кірыліцы прыгожай», вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў віктарыне «Зямля пад белымі крыламі», а таксама на працягу тыдня можна было наведаць інтэрактыўную пляцоўку «Родныя словы на роднай мове».