Тыдзень пачаўся з адзінага ўрока памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай не будзе ніколі вайны”, старшакласнікі сустрэліся на інтэрактыўнай віктарыне “Старонкамі Вялікай Перамогі». Жадаючыя наведалі школьны музей з экскурсіяй “Становіцца гісторыяй вайна…”. Таксама прайшла выстава газет «Бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія змянілі ход гісторыі».