Тыдзень «Мы за здаровае жыццё пачаўся з акцыі «Азбука здароўя», падчас якой кожны клас шукаў «здаровыя» словы на кожную літару алфавіта, і пазнавальнай праграмай для 5 — 6 класа «Стоп! СНІД!». Вучні пачатковай школы наведалі гадзіну зносін «Навошта берагчы здароўе», а старшакласнікі — кіналекторый «СНІД…а можа быць інакш». Прадстаўнікі Савета старшакласнікаў выступілі з інфрамацыйным веснікам «1 снежня — Сустветны дзень барацьбы са СНІДам» і інш. Завяршыўся тыдзень акцыяй «Чырвоная стужка як сімвал барацьбы».