З 25 сакавіка па 31 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі

Напрацягу тыдня ў школе былі праведзены мерапрыемствы для розных узроставых катэгорый навучэнцаў. Адным з важных інструментаў павышэння фінансавай граматнасці з’яўляліся віктарыны і гульні. Навучэнцы 1-4 класаў, на момант стаўшы “дарослымі”, вучыліся самастойна распараджацца грашыма: ішлі за пакупкамі ў “магазін”, у “банк” – каб разлічыцца за “паслугі”. І ім гэта было цікава. Для вучняў 6-ых класаў прайшоў урок-падарожжа “Гісторыя ўзнікнення грошай”. Дзеці з вялікай цікавасцю рэкламавалі пэўныя віды тавараў, спаборнічаючы паміж сабой. Гульня “Эканамічныя загадкі” Навучэнцы 8-9 класаў рашалі задачы-сітуацыі і задачы-жарты эканамічнага характару. Для навучэнчаў 10-11 класаў прайшоў круглы стол “Грошы, інфляцыя, коштавая стабільнасць”. Вучні абмяркоўвалі матэрыялы прэзентацыі “З фінансамі на ты”. Таксама 28 сакавіка у рамках прафарыентацыйнай работы са старшакласнікамі адбылася экскурсія ў Беларусбанк. Азнаёміцца з работай банка, яе сутнасцю, цяжкасцямі і перавагамі дапамагла загадчык сектара прадаж Рагоўская Н.М. Вельмі змястоўнай была сустрэча з галоўным спецыялістам сектара прадаж  Беларусбанка Лесінай Ж.В., якая пазнаеміла  навучэнцаў школы з гісторыяй з’яўлення грошай, прычынай з’яўлення грашовых адносін, з паняццямі банк, кліент, валюта, уклад, банкаўская карта і інш. Самае галоўнае, што  хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі галоўную мэту сустрэчы:  вучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні — неабходна. Разумнае стаўленне да грошай дазволіць рабятам  у будучыні рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.

 

Добавить комментарий